Культура харчавання ў манголаў
  2010-11-23 09:52:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кухня кожнай нацыянальнасці вызначаецца пэўным наборам прадуктаў, а таксама звычаямі, якія адлюстроўваюць сувязі з іншымі народамі, гісторыю развіцця, асяродак пражывання і меню канкрэтнай групы людзей. Харчаванне – неад'емная частка жыцця чалавека. Манголы маюць доўгую гісторыю культуры харчавання, якая з'яўляецца важным складнікам і нацыяльнальнай культуры, і наогул старажытнай культуры кітайцаў.

Раней манголы займаліся паляваннем – іх галоўнай ежай было мяса дзікіх жывёл. Пасля таго, як манголы пачалі займацца жывёлагадоўляй, яны сталі ўжываць мяса і малако свойскай жывёлы. Ужо даволі доўгі час мясныя і малочныя прадукты і напоі – аснова іх харчавання. Паданні гавораць, што ў часы Чынгісхана мангольскія генералы і салдаты смажылі баранаў. Можа, адтуль і пайшлі шашлыкі?

Белае малако – сімвал чысціні. Манголы ўшаноўваюць белы колер, а малако лічаць сімвалам дабрабыту. Яны таксама любяць чай, асабліва з маслам. У іншых мясцінах такі чай называюць мангольскім.

Сталовыя прыборы ў манголаў – прыгожыя і дарагія. Яны цалкам адпавядаюць качавому ладу жыцця і тым прадуктам, якія ядуць манголы. Таму і посуд у іх – з бронзы, дрэва і скуры. Ёсць і вытанчаныя сярэбраныя кухонныя вырабы, і грубыя формы для тварагу, і лыжкі з авечага рогу. Гледзячы на іх, можна адчуць імкненне манголаў да прыгожага і ў той жа момант да практычнасці. Прыродныя ўмовы, у якіх жывуць гэтыя людзі, паўплывалі на з'яўленне ў іх самабытнай культуры, жыццёвай мудрасці, звычаяў. У іх кухонным посудзе адлюстравалася традыцыйнае мастацтва, веравызнанні, гісторыя і іншыя элементы культуры. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040