"Ліцзяцай": сакрэты імператарскай кухні
  2010-11-25 09:55:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лі Сяалінь

Мастацтва кулінарыі Кітая мае глыбокія традыцыі. Сёння кітайская кухня налічвае больш за 5000 страў. "Кулінарны" Кітай умоўна падзяляюць на чатыры вялікія рэгіёны: Пекін, Сычуань, Шанхай і Гуандун. Пекінская, або паўночная (імператарская) кухня, сумяшчае простую, пажыўную ежу з вытанчанымі стравамі імператарскага двара. Кухары вучацца гэтаму майстэрству многія гады і ўсе стравы гатуюць з асаблівай стараннасцю. Спосабы, якія выкарыстоўваюцца пры гатаванні, надаюць ім не толькі дзіўны смак, але і дазваляюць захаваць насычаны колер прадуктаў і іх непаўторны водар. Сёння мы раскажам пра аднаго вядомага ў Кітаі повара – Лі Сяаліня і яго кухарскае майстэрства.

Не так даўно ў Шанхаі Лі Сяалінь адкрыў другі ў Кітаі рэстаран імператарскай кухні "Ліцзяцай". А першы заснаваў яшчэ ў 1985 годзе ў Пекіне яго бацька Лі Шаньлінь. На адзінаццаці квадратных метрах стаяў усяго адзін столік. Але менавіта гэты рэстаранчык наведвалі шматлікія ганаровыя госці, у прыватнасці, вядомы сянганскі рэжысёр Янь Хаа і былы міністр фінансаў ЗША Роберт Рубін. У сувязі з тым, што рэстаран пачаў набываць вядомасць, было вырашана знайсці іншае памяшканне. Новы рэстаран разлічаны ўжо на 60 наведвальнікаў, а даходы складаюць каля 10 тысяч юаняў за дзень.

Паколькі стары бацька вырашыў адысці ад спраў, Лі Сяалінь стаў новым уладальнікам рэстарана "Ліцзяцай". Ён, дарэчы, таксама выдатна гатуе стравы, якія ў часы дынастыі Цін падаваліся да імператарскага стала. Лі Сяалінь распавёў, што рэцэпты гэтай кухні дзесяткі гадоў захоўваліся ў тайне і перадаваліся з пакалення ў пакаленне ад бацькі сыну. Калі панавала апошняя імператрыца Цы Сі, дзядуля Лі Сяаліня спадар Лі Шуньцін служыў у палацы і адказваў за бяспеку імператарскіх прадуктаў. На працягу многіх гадоў ён да драбнюткіх дэталяў запамінаў рэцэпты страў імператарскай кухні. А пасля адстаўкі, назаўжды пакінуўшы імператарскі палац, здолеў узнавіць тэхналогію прыгатавання многіх страў.

Гаспадар рэстарана імператарскай кухні Лі Сяалінь не без задавальнення прызнаўся, што зараз рэстараны «Ліцзяцай» карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў Пекіне і Шанхаі, але і ў Токіа і Мельбурне. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040