Першы музей перасяленцаў народнасці кэцзя, які расказвае пра іх культуру і традыцыі, створаны ў горадзе Гуанчжоу правінцыі Цзянсі (Усходні Кітай).
Музей знаходзіцца ў павеце Ганьсянь, які лічыцца першым пунктам прыпынку на шляху перасялення кэцзя. Агульная плошча музея – 32 гектары. Тут выстаўлена каля 4500 экспанатаў.
Кэцзя – так у Кітаі называюць ханьцаў з паўночных правінцый, якія ў перыяд з 4-га па 19-ае стагоддзе перасяліліся на поўдзень з раёнаў басейна Хуанхэ. Нашчадкі кэцзя пражываюць у Гуандуне, Фуцзяні, Хунані, на Тайвані і ў іншых паўднёвых правінцыях Кітая. - 0 -