Прадукты «на кожны дзень»
  2010-12-02 09:54:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прапануем некалькі пажыўных і карысных прадуктаў, ідэальна прыдатных для прыгатавання абеду.

Капуста брокалі.

Брокалі – прадукт, які дапамагае ў лячэнні анкалагічных і многіх іншых захворванняў. Гэта агароднінная культура багата на вітамін С, калій, жалеза і каратын, якія стымулююць абмен рэчываў у клетках і абараняюць арганізм ад прастуды. З варанай капусты брокалі, запраўленай соусам, атрымліваецца выдатная закуска. Часта яе падаюць халоднай з падліўкай або цёплым соусам.

Рыба.

Мяса рыб – адна з лепшых крыніц паўнавартасных бялкоў з нізкім утрыманнем халестэрыну. Яно багата на вітаміны А і D, у вялікай колькасці змяшчае мікраэлементы, неабходныя для абмену рэчываў. Рыба асабліва карысная як сродак прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Рэпчатая цыбуля.

Рэпчатая цыбуля паніжае ўтрыманне тлушчу і халестэрыну ў крыві. Яе ўжываюць свежай, варанай, смажанай і сушанай.

Доўфу.

Соевы тварог вельмі эфектыўна супрацьстаіць працэсам акіслення, запавольвае старэнне арганізма. Доўфу па сваёй пажыўнай каштоўнасці амаль не саступае мясу і морапрадуктам, з'яўляючыся адной з найлепшых крыніц паўнавартасных бялкоў. Стравы з соевым тварагом рэкамендуюцца пры ператамленні нервовай сістэмы, малакроўі і для пахудання.

Капуста.

Качановая капуста дае энергію. Яна змяшчае розныя вітаміны і харчовыя валокны, якія паскараюць вывядзенне з арганізма прадуктаў гніення. Капуста павышае імунітэт і ўстойлівасць да розных захворванняў.

Яблыкі.

У яблыках змяшчаецца мала калорый, што робіць іх каштоўным прадуктам лячэбнага харчавання. Яблыкам рэкамендуецца завяршаць любы прыём ежы – гэта карысна для зубоў!

Агародніна і садавіна.

Свежая агародніна і садавіна – прадукты, якія сілкуюць скуру і абараняюць яе ад дачаснага старэння. Гэтыя прадукты ўтрымліваюць вітаміны А і Е, якія валодаюць супрацьакісляльным дзеяннем і захоўваюць клеткі арганізма. Вітамін А ўтвараецца ў арганізме з бэта-каратыну. Бэта-каратын змяшчаецца ў ярка афарбаваных садавіне і агародніне. Вітаміны групы В, неабходныя для вытворчасці імунных клетак, у вялікай колькасці ўтрымліваюцца ў свежай агародніне. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040