Цяньцзінскі суп з вушкамі і гарачы напітак «чатан»
  2010-12-07 10:04:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цяньцзінскі «чатан» - адзін з відаў салодкіх напіткаў. Па смаку ён нагадвае пітво, прыгатаванае з карэнішча лотаса, адрозненне толькі ў тым, што матэрыялам служыць просавая мука, якую разводзяць кіпенем. Спачатку ў піялу кладуць крыху мукі, дадаюць цукар і сіроп з кветак асмантусу. Затым адной рукой, трымаючы піялу, падносяць яе да носіка чайніка і адразу наліваюць кіпень. Прычым, вады трэба наліць столькі, каб яна не пералілася. Гэта патрабуе пэўнага ўмельства. Калі наліваць павольна, то напітак атрымаецца напаўсырым. Калі наліваць занадта хутка, то можна апарыць руку ці разбіць піялу.

Сапраўдныя майстры сваёй справы гатуюць гэты напітак па-майстэрску, за адзін раз - усё ў меру і своечасова. Не паспееце замовіць, як яны хутка пададуць вам духмяны, гарачы «чатан». -0-


1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040