Рыба з соевым тварагом
  2010-12-14 10:00:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Соевы тварог у Кітаі лічыцца звычайным прадуктам харчавання, ён таксама з'яўляецца асновай разнастайных страў. Стравы кітайскай кухні «сянцай» правінцыі Хунань адрозніваюцца тонкай апрацоўкай, разнастайнасцю прымянення прадуктаў, багаццем алею і розных смакавых якасцяў. Стравы гэтай кухні маюць кісла-востры смак і водар і захоўваюць свежасць прадуктаў. Падчас прыгатавання асаблівая ўвага надаецца смакавым якасцям. Да знешняга выгляду страў прад'яўляюцца таксама строгія патрабаванні. Яны павінны быць прыгожыя па форме, мець прыемную каляровую афарбоўку, захоўваць свежасць і водар прадукту. Усе гэтыя ўмовы неабходныя пры падрыхтоўцы страў з соевага тварагу.

У адным з рэстаранаў паселішча народнасці туцзя правінцыі Хунань кухар распавёў, што звычайна стравы з соевага тварагу робяцца старымі вопытнымі майстрамі. Спачатку трэба добра вымачыць соевыя бабы. Затым іх прапускаюць праз жорны. Такі тварог атрымліваецца асабліва далікатным і мяккім. Калі яго гатаваць разам з рыбай з возера Дунцінь, то страва будзе проста надзвычайнай. Туды яшчэ дадаюць грыбы, спецыі і падаюць да стала ў металічных талерках. Гэты суп з гарачым далікатным тварагом прыносіць усім, хто яго каштуе, сапраўднае задавальненне. Страва карысная для здароўя, гатуецца з натуральных прадуктаў і экалагічна чыстая. Усё гэта якраз адказвае патрабаванням сучаснага чалавека да ежы.

Іншай цікавай стравай кухні правінцыі Хунань можна назваць лустачкі сушанага соевага тварагу, вырабленыя ў павеце Юсянь. Гэта страва гатуецца выключна рукамі аднаго старога майстра. Падчас прыгатавання выкарыстоўваецца гліняны посуд. Кажуць, прыгатаваны ў ім сушаны соевы тварог асабліва смачны. Затым, у працэсе гатоўкі, да лустачак сушанага соевага тварагу дадаецца свініна, зялёны і чырвоны перац, духмяны селер. Страва атрымліваецца вастраватая, але вельмі смачная.

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040