Спіс пятай групы вядомых культурна-гістарычных пасёлкаў і вёсак Кітая апублікаваны ў панядзелак Міністэрствам жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва і Дзяржаўным упраўленнем па ахове культурнай спадчыны КНР. У гэты спіс патрапілі 99 населеных пунктаў. Такім чынам, да цяпершаняга часу ў Кітаі колькасць вядомых культурна-гістарычных пасёлкаў і вёсак дзяржаўнага значэння дасягнула 350, у тым ліку, пасёлкаў -- 181, вёсак -- 169.
Гэта населеныя пункты, якія захаваліся ў сваім першасным выглядзе, або тыя, што адрозніваюцца своеасаблівым архітэктурным стылем. Яны размешчаны ў 31 правінцыі (за выключэннем Сянгана, Аамэня і Тайваня) і адлюстроўваюць разнастайнасць рэгіёнаў, народнасцяў і этапаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая.
У мэтах узмацнення работы па ахове гістарычных памятных мясцін і забеспячэння ўстойлівага развіцця такіх населеных пунктаў, у ліпені гэтага года ў Кітаі было апублікавана Палажэнне КНР аб ахове вядомых культурна-гістарычных гарадоў, пасёлкаў і вёсак. -0-