Батат багаты бялкамі, крухмалам, пяктынам, клятчаткай, амінакіслотамі, вітамінамі і многімі мінеральнымі рэчывамі. Яго называюць плодам даўгалецця. Цяпер мы пазнаёмім вас з метадам прыгатавання некалькіх салодкіх страў з батату.
Пластовыя бліны з бататам і цыбуляй.
Памыць і зварыць батат. Затым зняць скурку, расцерці да клейкага стану, дадаць трохі мукі і цёплай вады, цыбулю, духмяны перац, соль і змяшаць. Зрабіць з атрыманай масы маленькія блінцы, пакласці на патэльню і смажыць на алеі. Блінцы залацістыя, храбусткія, духмяныя і вельмі смачныя.
Праснак з батату.
Прыгатаваць з батату цеста і дадаць дрожджы. Затым наліць крыху алею, прыгатаваць праснакі, пашмараваць іх саладовым цукрам і пасыпаць насеннем кунжуту. Затым пакласці праснакі на патэльню і смажыць на пліце або ў духоўцы. Праз некаторы час яны будуць гатовыя.
Суп з батату.
Памыць батат, зняць скурку, нарэзаць дробнымі кавалачкамі. Наліць у патэльню алей, абсмажыць кавалачкі батату, затым наліць вады і варыць. Калі яны будуць гатовыя, пасаліць, дадаць цыбулю і смакавую запраўку, сала і кунжутны алей.
Смажаны батат.
Батат памыць, зняць скурку і пакінуць у вадзе на 1-2 хвіліны. Затым нарэзаць долькамі і апусціць у кіпень на 1 хвіліну. Пасля дастаць, пачакаць, пакуль вада цалкам сцячэ і смажыць адну хвіліну. Калі долькі астудзяцца, пакласці іх у халадзільнік. Атрыманы батат храбусткі і смачны.
Рыс з бататам і яйкамі.
Нам спатрэбіцца рыс, 250 грам батату, 4 яйкі, соль, алей. Спачатку заварыць рыс разам з нарэзаным на кавалачкі бататам. Затым прыгатаваць яечню і змяшаць яе з гатовым рысам. Атрымалася смачная і пажыўная страва - рыс з бататам і яйкамі.
Пампушкі з батату.
Узяць кілаграм цеста з батату, 300 г мукі, 300 г цукру, 8 г соды і пэўную колькасць цёплай вады, усё змяшаць і ўвесці дрожджы. Гатовае цеста пакласці на пару. Калі цеста будзе гатова, астудзіць яго, памазаць кунжутным алеем, пасыпаць насеннем кунжуту і салодкімі бобкамі. Падчас закісання цеста ў яго можна дадаць фінікі і трохі фарбавальніка, каб цеста стала чырванаватым або рознакаляровым і выглядала, як прыгожы пірог. Затым разрэзаць яго на кавалкі. Такія пампушкі мяккія і вельмі смачныя. -0 -