Як лепш харчавацца ўзімку (частка 1)
  2010-12-28 10:24:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Што лепш есці зімой? У першую чаргу людзі скажуць, канешне, стравы, прыгатаваныя ў гарачым самавары. Аднак гэта хутка надакучвае, і мы зноў вяртаемся да звыклага меню. У халодную зіму хочацца сагрэцца добрай ежай: есці гарачыя стравы і прадукты з павышанай энергетычнай каштоўнасцю.

Сёння мы зазірнём з вамі ў рэстаран гуандунскай кухні ў мястэчку Сігуан горада Гуанчжоу і пазнаёмімся з яе навінкамі.

Першая страва - суп у традыцыйнай вялікай дзежцы. Гэты суп сёння вельмі папулярны ў мясцовага насельніцтва. Перад уваходам у рэстаран стаіць вялікая драўляная дзежка. А суп гатуецца паводле народнага рэцэпта сельскіх жыхароў. У вялікую кадушку з накрыўкай, якая стаіць у катле, кладуць міскі з асаблівай гліны, дзе варыцца гарачы суп. Такім чынам, ён адначасова і прадаецца, і варыцца на агні, распаўсюджваючы навокал апетытны водар.

Стравы, прыгатаваныя на пары:

Стравы рэстарана «Гуанчжоўюнцзі» падаюцца на стол у незвычайным выглядзе - у стальных місках ляжыць ежа, абгорнутая фальгой. Яна закрыта з усіх бакоў, яе трэба пракалоць маленькімі бамбукавымі палачкамі. І тады адразу разліваецца водар. У ім, аказваецца, ёсць і свежыя баклажаны, і свініна, і курыная трыбуха. Есці гэту смакату трэба са спецыяльнай духмянай пастай.

Гэта страва гатуецца вельмі проста. Спачатку трэба ўсе неабходныя прадукты вытрымаць у соўсе. Затым загарнуць у фальгу, пакласці ў стальную міску, паставіць на агонь і чакаць хвілін 10. Летам такія стравы рыхтуюцца ў скараварцы. А зімой, каб страва не астуджалася, яе трымаюць ля агню. У працэсе гатавання стравы наведвальнікі адчуваюць яе водар.

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040