Што лепш ёсці зімой? Безумоўна, у халодную пару хочацца сагрэцца гарачымі стравамі. Сёння мы зазірнём у рэстаран гуандунскай кухні ў мястэчку Сігуан ля Гуанчжоу і пазнаёмімся з яе навінкамі.
Некалькі гадоў таму ў правінцыі Гуандун з'явіліся рэстараны, дзе прадаюць стравы, прыгатаваныя на гарачых камянях. Выкарыстоўваюцца самыя розныя камяні: вулканічнага паходжання, граніт і іншыя. Такія стравы карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Раней яны гатаваліся адразу на камянях. Зараз жа на іх спачатку кладзецца фальга, што адпавядае санітарным нормам.
Рысавая локшына.
Некалькі гадоў таму ў парку «Вёска народных звычаяў» у Шэньчжэні гарачая рысавая локшына стала карыстацца вялікай папулярнасцю ў мясцовых жыхароў і турыстаў. Яна падаецца ў гарачых супах і задавальняе любога спажыўца. Асаблівай славай карыстаюцца супы, прыгатаваныя з мякаці гарбуза і таро. У суп дадаюць рыбныя фрыкадэлькі, морапрадукты, свініну, курыцу, віно, імбір і розныя спецыі.
Вялікія піражкі.
Гуандускія піражкі бываюць з рознымі начынкамі: з салёнымі яйкамі, грыбамі, мясам. Такія піражкі, нават калі астывае знешні слой, унутры застаюцца гарачымі. - 0 -