Кітайскі веер
  2010-12-31 13:57:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Калі мы ўзгадваем пра веер, то, здаецца, адразу адчуваем лёгкі ветрык, пах вытанчанага парфуму. Адразу ўзнікаюць вобразы цудоўных дам. Яны трымаюць у руках веер дзе-небудзь на балі або ў тэатральнай зале.

Якая ж гісторыя з'яўлення гэтага цудоўнага прадмета? Спачатку веер служыў толькі для абмахвання ў спякотнае надвор'е, пасля ператварыўся ў прадмет мастацтва, аднак таксама захаваў і свае першасныя функцыі. Безумоўна, у свеце, дзе пануюць высокія тэхналогіі, працуюць кандыцыянеры, а балі здараюцца вельмі рэдка, веер часцей за ўсё сустракаецца ў музеях, на тэатральнай сцэне як прадмет высокага мастацтва даўніны.

Веер у Кітаі мае даўнюю гісторыю.

Паводле археалагічных даных можна меркаваць, што вееры з'явіліся вельмі даўно. Але самыя старажытныя знойдзеныя вееры і іх выявы адносяцца да эпохі Усходняй Чжоу (770 гг. - 256 гг. да н. Э) і перыяду Ваюючых царстваў - «Чжаньго» (475 гг. - 221 гг. да н. Э.). Гэта выразаныя на бронзавых вырабах выявы веераў з доўгімі ручкамі, а таксама выяўленыя пры раскопках магілы княства Чу ў Цзянліні правінцыі Хубэй фрагменты веераў з пёраў з драўлянай ручкай. Вееры ў той час служаць прыкметай дастатку і аўтарытэту іх уладальніка.

У апошнія гады перыяду Ваюючых царстваў большасць веераў набыла паўкруглую форму. Такія вееры вырабляліся з тонкіх бамбукавых пласцінак. Імі карысталіся і імператары, і простыя людзі: імператары адпачывалі пад веерамі ад спякоты, а рабам і слугам вееры дапамагалі ў рабоце: гатаваць ежу, варыць соль.

Пры дынастыі Суй і Тан (581 - 907 гг.) былі распаўсюджаны круглыя вееры «ваньшань». Вядомыя таксама і іншыя назвы - «гунань», «хэхуаньшань» і «гуаньшань». Расказваючы пра гэта, гісторык спадарыня Хань сказала:

«Такія вееры былі зроблены з бамбукавых або драўляных пласцінак і з тонкай ваўнянай тканіны. У першыя гады дынастыі Тан сустракаюцца вееры авальнай формы, пасля распаўсюджанне атрымалі круглыя. Нягледзячы на разнастайнасць форм, дзяўчаты заўсёды аддавалі перавагу круглым веерам. У многіх старажытнакітайскіх вершах сустракаецца згадка пра вееры».

Пры дынастыі Сун і Юань (960 --- 1368 гг.) перавага па-ранейшаму аддавалася круглым веерам, але адначасова з'явіліся новыя складаныя вееры, таго самага выгляду, які карыстаецца папулярнасцю і дагэтуль. Першыя складаныя вееры з'явіліся ў эпоху дынастыі Паўночная Сун, а перыяд росквіту складаных веераў - дынастыі Мін і Цін (1368 --- 1911 гг.). З часу дынастыі Мін складаныя вееры пачынаюць шырока выкарыстоўвацца, спачатку ў імператарскім палацы, а затым і ва ўсім грамадстве. Мастацтва вырабу веераў бесперапынна развіваецца: з'явіліся вытанчаныя вееры з залатой фальгой, іх імператар дарыў сваім наложніцам і чыноўнікам за за асаблівыя заслугі.

Паколькі вееры карысталіся папулярнасцю ў імператарскім палацы, а таксама дзякуючы таленту літаратараў і мастакоў, яны сталі ператварацца ў вытанчаныя мастацкія вырабы. У якасці матэрыялу для асновы веераў пачалі выкарыстоўваць золата, нефрыт, слановую косць, аправы з панцыра чарапахі, рогі звяроў, сандал і бамбук. Літаратарам вельмі палюбіліся вееры з разнога бамбуку. З часу дынастыі Мін і да сённяшняга дня многія знакамітыя майстры займаліся і займаюцца разьбой менавіта па косці, з якой зроблена вееры. Гэта горы, рэкі, кветкі, птушкі і звяры, партрэты герояў літаратурных твораў. Выдатная каліграфія таксама стала абавязковай спадарожніцай вытанчанага веера.

З'явіліся вееры-шырмы, вееры-капелюшы. Сярод вучонай публікі асабліва цаніліся вееры з адмысловай чорнай і белай паперы, якія нясуць адвечную сімволіку Кітая - інь і янь - цёмны і светлы пачатак. Спадарыня Хань працягвае:

«У палацы Гугун у Пекіне захоўваецца каштоўны экспанат - веер імператара дынастыі Мін Чжу Чжанцзі, які кіраваў з 1425 па 1435 гады. На абодвух баках веера намаляваны цудоўныя карціны «Чытаць кнігу пад хвойным дрэвам» і «Любавацца кветкамі ў ценю вярбы». Яго вышыня каля 60 сантыметраў, а шырыня крыху больш за паўтара метры. Вееры часта становяцца прадметамі інтэр'ера, упрыгожваюць не толькі людзей, але і дамы багатай шляхты ».

Дзесьці ў сярэдзіне шаснаццатага стагоддзя партугальскія купцы завозяць веер з Кітая ў Еўропу, дзе ён пачынае сваё пераможнае шэсце. У Францыі казалі: «Веер у руках прыгажуні - скіпетр на валоданне светам». У Англіі была створана Акадэмія па навучанні карыстанню веерам. А ў Іспаніі дамы прыдумалі «веерную мову», з дапамогай якой яны маглі паразумецца са сваімі кавалерамі, змяняючы становішча веера.

У канцы васемнаццатага стагоддзя ні адна свецкая дама ў Англіі не выходзіла з хаты, не прыхапіўшы з сабой гэты зграбны прадмет.

У Расіі веер з'явіўся пры двары Пятра Першага. Ён быў завезены з Галандыі і таксама стаў любімым прадметам гардэроба шляхетных дам.

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040