Жанчыны – прыхільніцы чаю
  2011-01-04 11:02:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Жанчыны выбіраюць сваіх паклоннікаў вельмі строга. Яны павінны быць яркімі асобамі з вялікай колькасцю добрых якасцяў. Таму не выпадкова, што многія прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва з'яўляюцца актыўнымі прыхільніцамі чаю.

Чай - недарагі напітак са свежым смакам і цудоўным эфектам для ўмацавання здароўя. Жанчыны таму і любяць яго. Давайце пазнаёмімся з некаторымі відамі чаю.

Чай з пладамі лаханьго (Siraitia grosverii).

Гэты чай вельмі эфектыўны пры пахуданні. Хоць плады лоханьго маюць салодкі прысмак, але яны ўтрымдіваюць вельмі мала калорый. Таму ласунам, хто не ўяўляе жыццё без салодкага, і ў той жа час жадае схуднець, гэты чай вельмі падыходзіць.

 

Чай з пялёсткамі хрызантэм.

Яго заварваюць з чаю гатунку «ўлун» разам з пялёсткамі белай хрызантэмы. Яго рэкамендуюць людзям, якія цэлыя дні сядзяць перад камп'ютарам. Белая хрызантэма дапамагае чысціць арганізм ад шкодных хімічных рэчываў і радыеактыўных элементаў, выводзіць таксіны. Падчас свята Чуньян (падвойны светлы пачатак), які адзначаецца ў дзевяты дзень дзявятага месяца па месячным календары, па традыцыі людзі павінны піць менавіта чай з пялёсткамі хрызантэмы. Ён зніжае гарачку і дапамагае арганізму ачышчацца ад таксічных рэчываў.

Чай пуэр.

Многія гатункі кітайскага чаю спрыяюць працэсу спальвання тлушчаў. Пуэр адрозніваецца прыкметным эфектам ў гэтым сэнсе. Гэты чай мае своеасаблівы прысмак. У ім змяшчаецца шмат мікраэлементаў, якія актывізуюць працэс спальвання тлушчаў.

Чай з палыну

Калі ў вас з'яўляюцца ацёкі, асабліва калі твар ацякае і ўплывае на ваш настрой і працоўны стан, чай з палыном дапаможа вам пазбавіцца ад гэтага. Працягвайце піць такі чай. Ён мае добрыя мачагонныя ўласцівасці і выдаляе таксіны. Тым, хто не дамогся поспеху ў пахуданні, раім паспрабаваць гэты чай.

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040