27-ы Міжнародны фестываль лёду і снегу адкрыўся ў Харбіне
  2011-01-06 10:36:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 студзеня ў Харбіне – адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай) – адкрыўся 27-ы Міжнародны фестываль лёду і снегу, які працягнецца тры месяцы.

Фестываль арганізаваны Дзяржаўным упраўленнем па справах турызму і урадамі правінцыі Хэйлунцзян і горада Харбіна. Падчас фестывальных дзён запланавана звыш 100 мерапрыемстваў, звязаных з турызмам, мастацтвам, спортам, гандлёва-эканамічнай дзейнасцю і культурай.

Плошча фестывальнай пляцоўкі – 600 тыс. кв. метраў. У рамках фестывалю пройдуць конкурсы снегавых і лядовых скульптур з удзелам кітайскіх і замежных майстроў, а таксама кінафестываль, выстава анімацыі, канцэрты і выступленні мастацкіх калектываў. - 0 -


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040