Капуста брокалі адносіцца да таго ж віду, што і цвятная капуста. Гэта культура мае высокія дыетычныя і лячэбныя якасці. Яна багата на вітамін С, калій, магній, жалеза і фосфар, якія стымулююць абмен рэчываў у клетках і абараняюць ад прастуды. Гэты від капусты па пажыўных рэчывах не мае сабе роўных сярод іншай агародніны. Бялок (4-4,8%) брокалі не саступае бялку жывёльнага паходжання. Незаменных амінакіслот – лізіну, ізалейцыну, трыптафану – у ёй столькі ж, колькі ў бялку курынага яйка.
Нядаўна амерыканскія вучоныя выявілі, што супрацьпухліннае дзеянне капусты брокалі, якое ўжо адзначалася ў шэрагу даследаванняў, абумоўлена біялагічна актыўным рэчывам дзііндалілметанам. Яно не толькі спыняе рост злаякасных клетак пры раку малочнай залозы, але і прадухіляе іх дзяленне. Дзііндалалметан павышае ўзровень утрымання спецыфічнага бялку, забівае ракавыя клеткі і зніжае ўзровень бялку, які падтрымлівае іх жыццяздольнасць.
Акрамя таго, гэты від капусты дапамагае пры лячэнні захворванняў сэрца, сасудаў, страўніка, печані, нырак і кішэчніка, а таксама прамянёвай хваробы. Брокалі рэкамендуецца аслабленым людзям, хворым на дыябет, цяжарным, дзецям і пажылым, схільным да атэрасклерозу.
Брокалі - вельмі смачны і самадастатковы прадукт. Яе гатуюць гэтак жа, як і цвятную капусту. Брокалі выдатны гарнір да мясных і рыбных страў. З варанай капусты брокалі з соўсам можна зрабіць выдатную закуску. Часта яе падаюць у халодным выглядзе з падліўкай або цёплым соусам. -0 -