11 студзеня ў другой палове дня ў штаб-кватэры Камісіі ЕС адкрыўся Год моладзі Кітая і Еўропы. Кітай і ЕС падпісалі сумесную заяву Усекітайскай федэрацыі моладзі / УФМ / і Камісіі ЕС па дыялогу і супрацоўніцтве моладзі, афіцыйна пачаўшы дыялог і абмен паміж маладымі людзьмі Кітая і краін ЕС.
Старшыня УФМ Ван Сяа на цырымоніі адкрыцця сказаў, што аснова адносін паміж Кітаем і ЕС - у народзе, а будучыня адносін - у моладзі. Моладзь - крыніца стымулу развіцця кітайска-еўрапейскіх адносін.
Кіраўнік місіі Кітая ў ЕС Сон Чжэ на цырымоніі адкрыцця падкрэсліў, што Год моладзі Кітая і Еўропы сімвалізуе новую старонку грамадскіх кантактаў. Кітай і ЕС - не толькі гандлёвыя, але і стратэгічныя партнёры.
Правядзенне мерапрыемстваў Года моладзі Кітая і Еўропы - ініцыятыва, прапанаваная прэм'ерам Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа і старшынёй Камісіі ЕС Жазэ Мануэлам Барозу. - 0 -