Тыбецкае адзенне
  2011-01-14 11:17:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гісторыя, натуральныя ўмовы пражывання, рэлігійныя ўборы, упрыгажэнні тыбэтцаў маюць розны стыль і асаблівасці. У тыбэтцаў прадметы ўжытку і працы часта з'яўляюцца элементамі касцюмаў або ўпрыгажэннямі. Тыбецкае адзенне мае старажытную гісторыю. Яно карыстаецца папулярнасцю і вельмі практычнае. Спадарыня Хань, якая цікавіцца фальклорам Кітая, сказала:

«У Кітаі нацменшасці маюць свае адмысловыя строі. Тыбецкае адзенне выклікае асаблівую цікавасць. Лхаса – цэнтр тыбецкага будызму. Там вы можаце сустрэць тыбэтцаў, якія прыехалі з усяго свету. І там жа можна палюбавацца на разнастайнае ўбранне".

Самае любімае адзенне ў тыбетцаў – чжуба. Яно нагадвае халат. Па ім лёгка адрозніць прадстаўніка Тыбета ад іншых этнічных груп. Тыбецкі халат дастаткова прасторны, з доўгімі рукавамі, больш шырокім, чым прынята, ліфам. Ён пашыты так, што закрывае толькі левае плячо. Тыбецкія жывёлаводы шыюць іх са скуры, а фермеры – з ваўняных тканін.

Тыбет па моўнай прыкмеце дзеліцца на тры раёны: Вэйцзан, Аньдо і Канба. У кожным з іх – сваё адзенне. На яго вялікі ўплыў аказалі звычаі розных народаў. Таму яно вельмі разнастайнае, асабліва жаночае.

У мужчынскай вопратцы няма кішэняў і гузікаў, замест гэтага абедзве полы халата подпаясваюцца рэмнем. Такім чынам, пярэдняя пола звісае над поясам, і ў прастору, што ўтварылася, можна пакласці драўляную міску, мяшэчак з абсмаленай ячневай мукой, кавалачак масла і нават пасадзіць дзіця.

Калі мужчына апранае халат, ён звычайна абвязвае адзін рукаў вакол спіны. Такая звычка звязана з мясцовым надвор'ем. Справа ў тым, што на Цінхай-Тыбецкім плато розніца дзённых і начных тэмператур проста велізарная, і надвор'е мяняецца непрадказальна. На гэты конт у мясцовых жыхароў здаўна нават ёсць свая прымаўка: «У гарах усе чатыры сезоны мяняюць адзін аднаго на працягу дня, і надвор'е мяняецца праз кожныя 10 міль». Улетку тут можа быць даволі халаднавата з раніцы і невыносна горача днём. Вось чаму мясцовыя жывёлаводы, каб ім было цёпла раніцай, апранаюць такі халат, калі выходзяць з дому.

Да поўдня становіцца так горача, што пастухі вымушаны вызваляць адну руку і плячо з-пад адзення або здымаць абодва рукавы праз шырокі каўнер халата і абвязваць іх вакол таліі. А да заходу сонца трэба зноў апранаць рукавы, таму што зноў становіцца холадна. Шырокі халат служыць і коўдрай, пад якой можа схавацца яго ўладальнік, калі яму раптам спатрэбіцца спыніцца дзесьці пераначаваць. Цалкам відавочна, што такое шматфункцыянальнае адзенне проста незаменнае для жыхароў Тыбета.

Тыбет мае шырокую тэрыторыю. Розным геаграфічным умовам адпавядаюць розныя віды адзення тыбэтцаў. Да гэтага часу не вядома, колькі існуе яе відаў. Але ёсць адно агульнае - усе тыбетцы вераць у жыццё. Спадарыня Хань сказала:

«Тыбецкае адзенне - разнастайнае, калі вы прыязджаеце ў любы куток свету і бачыце там чалавека, на якога надзеты халат з доўгімі рукавамі, вы ўзгадваеце Тыбет, край, які знаходзіцца блізка ад сонца. Тыбэтцы жывуць на сугор'і. У іх качавы лад жыцця, але яны займаюцца сельскай гаспадаркай. Таму трэба, каб адзенне было зроблена з цёплых матэрыялаў ».

Тыбет выклікае ўвагу ўсяго свету. Тыбецкае адзенне пад уплывам сусветнай моды таксама мяняецца, нібы ціхая рака. Можна сказаць, што толькі ў суровых умовах існавання выдатная тыбецкая нацыя магла стварыць такую прыгожую і незвычайную вопратку. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040