Хатняя кулінарыя - ключ да здароўя (частка1)
  2011-01-18 14:58:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Знакаміты французскі кулінар Рышардон казаў, што кулінарыя - ключ да здароўя. Яна з'яўляецца, з аднаго боку, мастацтвам, а з другога - навукай, бо ўключае ў сябе пытанні хіміі, фізікі і гісторыі.

Паспрабуем прыгатаваць самы распаўсюджаны прадукт - бульбу. Клубні вымытыя, трэба ачысціць лупіну. Які ў вас нож? Стальны не падыходзіць: пры судакрананні з гэтым металам у гародніне могуць пачацца непажаданыя хімічныя рэакцыі. Бульбу, як і іншую агародніну, лепш за ўсё апрацоўваць нажом з нержавеючай сталі.

Каб ачышчаная бульба не пацямнела, яе захоўваюць у вадзе. Але рабіць гэта трэба нядоўга, бо могуць знікнуць пажыўныя рэчывы. Падрыхтаваную бульба варта хутчэй гатаваць. Пры неабходнасці вычышчаныя караняплоды і іншую агародніну можна захоўваць у цэлым выглядзе, пакрыўшы іх вільготнай тканінай, а капусту і рэпчатую цыбулю - сухой. Але ў любым выпадку тэмпература не павінна перавышаць дванаццаці градусаў, а тэрмін захоўвання - двух-трох гадзін. Асабліва хутка вітамін С знішчаецца ў салаце, зялёнай цыбулі, пятрушцы, таму рэзаць іх варта перад самым ужываннем.

Марскую рыбу можна варыць, прыпускать, тушыць, запякаць, марынаваць, фаршыраваць. З яе гатуюць халодныя і гарачыя закускі, першыя і другія стравы, пірагі, кулебякі, расцягаі; трэба толькі для кожнага віду рыбы знайсці правільны спосаб кулінарнай апрацоўкі. Напрыклад, навагу лепш за ўсё смажыць, марскога акуня і скумбрыю - смажыць або запякаць. Большасць відаў марской рыбы вельмі добрыя ў адварным выглядзе. Аднак памятайце: рыбу нельга пераварваць, інакш яна стане цвёрдай і нясмачнай. Да адварных рыб неабходны смятанны соус ці маянэз.

Пад уздзеяннем высокай тэмпературы пагаршаюцца пажыўныя ўласцівасці масла, а значыць, яго лепш не выкарыстоўваць для смажання. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040