Грэчаскія рэстараны ў Пекіне
  2011-01-25 11:00:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На пачатку новага 21 стагоддзя ў кітайскай сталіцы адкрыўся першы рэстаран пад назвай «Афіны».

У раёне Саньлітунь, дзе кампактна размешчаны амбасады розных краін свету, ёсць шмат бараў і рэстаранаў. З'явіўся тут і грэчаскі рэстаран «Афіны». Ён быў адкрыты ў 2000 годзе. Побач з ім знаходзяцца іспанская і нямецкая амбасады. Як толькі ўваходзіш у рэстаран, то адразу патрапляеш у атмасферу Грэцыі. На сценах шмат малюнкаў з відамі Акропаля ў Афінах. У нішах маюцца вітрыны, унутры якіх грэчаскія статуі, розныя фатаграфіі і г.д. Карацей, усё тут нагадвае далёкую краіну, размешчаную на берагах Міжземнага мора.

У адрозненне ад кітайскай кухні, грэчаскія стравы, у асноўным, гатуюцца на адкрытым агні або варацца. У якасці прыправы звычайна падаюць карысны аліўкавы алей, кунжут і многае іншае, што робіць рыбу і мяса асабліва смачнымі. Рэстаран прапануе два варыянты абеду: можна сесці за столік і замовіць з меню, або самому выбіраць ежу, якая спадабалася, са стойкі. Пры любым варыянце вам абавязкова прапануюць фірмовыя стравы. Афіцыянт рэстаран Цю Дун і нам расказаў пра асаблівасці меню:

«На першае прапануем вам пакаштаваць васьмінога па-грэцку з рысам. Рыс у нас пакуецца ў вінаграднае лісце, якое прывозіцца да нас з Францыі. Адной з нашых фірмовых страў можна назваць «Мусака». Яна гатуецца ў духоўцы. У яе склад уваходзяць мяса, баклажан, і сыр».

На працягу сямі гадоў «Афіны» быў адзіным рэстаранам грэчаскай кухні ў кітайскай сталіцы. Але да пекінскай Алімпіяды ў кітайскай сталіцы была створана кампанія «Арго-Пекін». Яна ўжо адкрыла два рэстараны і мае намер адкрыць яшчэ два грэчаскія рэстараны ў Пекіне.

 

Самы першы рэстаран, які належыць кампаніі, быў адкрыты на вуліцы Удаакоу. Побач з ім знаходзіцца некалькі вядомых пекінскіх ВНУ. У іх вучацца студэнты з розных краін свету, і таму большая частка наведвальнікаў гэтага рэстарана, безумоўна, яны. Іншы рэстаран кампаніі адкрыты зусім нядаўна. Ён знаходзіцца ў гандлёвай зоне «Сіняя гавань», што ў раёне Чааян, на ўсходзе Пекіна. Гэта таксама адзін з найбольш ажыўленых гандлёвых раёнаў у горадзе. Рэстаран невялікі, але і ў яго таксама ёсць свае асаблівыя стравы. Гэта, напрыклад, піражкі «Турэцкі гірас», «Мусака», фаршыраваная агародніна, «Геміста», курыца з лімонам і г.д.

«Турэцкі гірас» - гэта адна з самых вядомых страў. Тое, што наш рэстаран нядрэнна жыве, заслуга гэтай стравы. Яе любяць многія замежныя студэнты, якія вучацца ў Пекіне, і тыя кітайцы, хто пабываў за межамі радзімы. Яна ім вельмі падабаецца. «Мусака» - таксама адна з вядомых класічных грэчаскіх страў. Галоўныя яе кампаненты - баклажаны і мяса.

Акрамя ежы рэстаран таксама прапаноўвае «Оузо» - вядомае грэчаскае віно з лакрычным смакам. Як нам распавёў спадар Вангеліс Гіанакарас, «Оузо» зроблена з соку вінаграду і свежага кропу. Таму ў яго моцны пах кропу. У «Оуза» няма колеру. Віно захоўваюць у бескаляровых бутэльках. Перад ужываннем яго трэба змяшаць з вадой. У выніку чаго яно мутнее. Як распавёў г-н Вангеліс Гіанакарас, грэкі звычайна п'юць яго, закусваючы агурком або морквай з соллю. Так у Кітаі не п'юць. Таму ён часта папярэджвае тых гасцей рэстарана, хто дрэнна ведае грэчаскую кухню аб тым, што, хоць «Оузо» смачнае віно, але шмат піць яго нельга. Адразу яго дзеянне не адбіваецца, але затое праз некаторы час чалавек хутка п'янее. -0 –

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040