Скарбы са збору кітайскіх імператараў дынастыі Цін будуць выстаўлены на Тайвані
  2011-01-25 16:14:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Скарбы са збору кітайскіх імператараў дынастыі Цін будуць выстаўлены ў тайваньскім гістарычным музеі з 29 студзеня 2011 года. Да гэтага моманту экспанаты ўжо перавезены з шэньянскага музея Гугун на востраў.

Як паведаміў дырэктар Тайваньскага гістарычнага музея Чжан Юйтэн ў панядзелак на прэс-канферэнцыі, наведвальнікі выставы змогуць убачыць 124 неацэнных экспаната старажытных імператараў, у тым ліку 24 гістарычных помніка, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы першай катэгорыі. Сярод іх - меч, крэсла, творы жывапісу, зброя і асабістыя рэчы імператараў.

Дырэктар шэньянскага музея Гугун У Бінь адзначыў, што выстава дапаможа пазнаёміць тайваньскіх наведвальнікаў з жыццём імператарскага палаца і ўнікальнай кітайскай культурай.

Выстава будзе доўжыцца да 1 траўня 2011 года.

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040