Кітай – радзіма папяровых змеяў. Яны з'явіліся больш за 2000 гадоў таму.
Прызначэнне папяровых змеяў
Запуск папяровых змеяў цяпер – гэта забаўляльны від спорту. Але ў глыбокай старажытнасці яны прымяняліся і ў ваеннай справе. Імі карысталіся для вымярэння адлегласці, для сувязі і разведкі. Згодна з паданнямі, у 202 годзе да нашай эры войскі Лю Бана акружылі царства Чу. Каб зламаць баявы дух праціўнікаў, генерал Хань Сінь запусціў у неба змея. На ім была прывязана бамбукавая дудачка, якая свісцела на вятры над лагерам праціўніка. Чуллівыя салдаты слухалі гэтыя мелодыі і сумавалі па радзіме. Іх баявы настрой зніжаўся, і ў хуткім часе яны пацярпелі паражэнне.
На працягу больш за тысячу гадоў тэхналогія вырабу папяровых змеяў пастаянна ўдасканальвалася. Паступова папяровыя змеі сталі страчваць сваё ваеннае прызначэнне і пачалі ператварацца ў забаўляльны від спорту. Гэта традыцыя захавалася і да нашых дзён.