Рэстаран тыбецкай кухні «Макі Амі" (частка 1)
  2011-02-01 15:02:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адміністрацыйным цэнтры Тыбецкага аўтаномнага раёна горадзе Лхасе, які знаходзіцца на вышыні 3600 метраў над узроўнем мора, ёсць вуліца «Бацзяа» - «васьмікутовая». На гэтай вуліцы увагу людзей прыцягвае адзін незвычайны двухпавярховы рэстаран, сцены якога пафарбаваныя ў жоўты колер. Гэта і ёсць рэстаран «Макі Амі". У перакладзе з тыбецкай гэта азначае «цудоўная дзяўчына». Гэта назва была ўзята з папулярнай у Тыбеце выдатнай паэмы. Яркі колер сцен рэстарана, паэтычная назва надаюць яму нейкую таямнічасць і зачараванне. Сёння мы здзейснім з вамі падарожжа ў Лхасу і пабываем у гэтым незвычайным рэстаране.

Уявіце, што ў адзін сонечны дзень, апоўдні, вы гуляеце па брукаванай каменем «васьмікутовай» вуліцы. Вас атачаюць шумныя гандляры, здзіўленыя замежныя турысты. Усмешлівыя, чырвонашчокія тыбетцы, таксама са здзіўленнем глядзяць на вас. Па баках вуліцы стаяць традыцыйныя тыбецкія пабудовы з белымі сценамі і пафарбаваныя рознакаляровымі фарбамі. Вуліца «васьмікутовая» заўсёды шумная, з крамамі, у якіх мноства разнастайных тавараў у поўнай прыгажосці паўстае перад вамі.

Вось на гэтай вуліцы і стаіць двухпавярховы жоўты будынак, у якім размешчаны рэстаран тыбецкай кухні «Макі Амі». Сваёй архітэктурай ён не вельмі адрозніваецца ад суседніх пабудоў. Толькі ярка-жоўты колер рэзка вылучае гэты будынак. Чаму ў будынка рэстарана такі колер? Кіраўнік рэстарана спадар Чункі Німа распавёў цэлую гісторыю з гэтай нагоды. Аказваецца ў Тыбеце жоўты колер увасабляе высакароднасць. Толькі будыйскія манастыры, месцы пражывання вялікіх манахаў і святых, дазваляецца афарбоўваць ў жоўты колер.

Так чаму гэтаму рэстарану было дазволена скарыстацца жоўтым колерам? Кажуць, што ў гэтым будынку калісьці спыняўся Далай Лама Шосты-Цаньян-Жамцо.

Гэта было больш за 300 гадоў таму назад. Далай-лама Цаньян-Жамцо, праязджаючы ў гэтых месцах, сустрэў дзяўчыну з вытанчаным, прыгожым тварам. Пасля гэтага ён стаў часта прыязджаць у гэтае месца ў надзеі зноў убачыць яе. Але так ніколі больш яе не сустрэў. Засмучаны, ён напісаў вершы: «Над высокай гарой на Усходзе ўзышоў прыгожы месяц. Твар чароўнай Макі Амі (цудоўнай дзяўчыны) уразіў маё сэрца».

Калі сядзіш у рэстаране Макі Амі, сонечныя промні мякка асвятляюць усё навокал, мімаволі думаеш аб тым, як адбылася тая сустрэча. Старадаўняя легенда 300-гадовай даўніны, зноў вярнулася ў гэты азораны мяккімі сонечнымі промнямі поўдзень.

Вершы Цаньян-Жамцо ўсхвалявалі не адну душу ў Тыбеце. Яны да гэтага часу на вуснах тыбэтцаў. Бо гэтая сустрэча з цудоўнай дзяўчынай адбылася якраз на месцы, дзе зараз знаходзіцца рэстаран Макі Амі. Кіраўнік рэстарана спадар Чункі Німа распавёў нам сучасную гісторыю кахання, якая здарылася ў рэстаране зусім нядаўна. Ён сказаў: «У кастрычніку 1998 года да нас прыехалі два турыста з Германіі. Яны раней былі незнаёмыя адно з адным. Пазнаёміліся яны менавіта ў нашым рэстаране. Затым разам падарожнічалі па Тыбету, а потым закахаліся адно ў аднаго. Калі яны зноў прыехалі да нас у 2000 годзе, яны прыехалі ўжо з дзіцем. Гэта было так цікава!».

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040