Тыбэцкі аўтаномны раён (ТАР) знаходзіцца на захадзе краіны. У Кітаі яго часта называюць Сіцзан («Тыбет»). Сталіца і найбуйнейшы горад – Лхаса. На тэрыторыі ТАР у невялікай колькасці здабываюць каменны вугаль, соль, золата. Тут працуе некалькі ГЭС. Асноўнае насельніцтва – тыбетцы і блізкія да іх народнасці цян, ну, дулун, абор, мішмі, дафла. Яны гавораць на мовах тыбэта-бірманскай групы і вызнаюць будызм-ламаізм.
У адміністрацыйным цэнтры Тыбецкага аўтаномнага раёна горадзе Лхасе, які знаходзіцца на вышыні 3600 метраў над узроўнем мора, ёсць вуліца Бацзяа (Васьмівугольная). На гэтай вуліцы знаходзіцца рэстаран «Макі Амі».
Кожны, хто прыходзіць у рэстаран, можа пакінуць свае ўражанні ў кнізе, што ляжыць на прыметным месцы. У дырэктара ўжо захоўваецца больш за дзесяць такіх кніг. Розныя мовы, розныя почырк, але усе запісы – пра незвычайныя гісторыі, адчуванні і пачуцці.
Рэстаран «Макі Амі» – месца судакранання з тыбецкай культурай. У цэнтры рэстарана – скульптура Буды. На сценах развешаны чорна-белыя фатаграфіі, якія распавядаюць аб мінулым Тыбета. Там жа вісяць старадаўнія карціны, на падлозе ляжаць дываны ў нацыянальным стылі. Барная стойка ўпрыгожана тонкай разьбой у выглядзе тыбецкага арнаменту, напаўняючы ўвесь інтэр'ер духам старадаўняй тыбецкай культуры.
У рэстаране «Макі Амі» падаюць стравы як тыбецкай кухні, так і еўрапейскай, а таксама незвычайныя напоі. Напрыклад, мясцовую сыраквашу і тыбецкі чай з топленым маслам. Да вашых паслуг невялікая бібліятэка. Тут вы знойдзеце творы на тыбецкай, кітайскай, англійскай, французскай, японскай мовах, творы сусветнай класікі. На сто юаняў можна добра і смачна паесці. На даху рэстарана знаходзіцца адкрытая зала, дзе можна любавацца прыгожымі краявідамі. Побач – вядомы будысцкі храм Дашылунгпо і гандлёвая вуліца Васьмівугольная. - 0 -