Дзякуючы 7-гадовым намаганням супрацоўнікаў музея Гугун на днях завяршылася работа па інвентарызацыі сабраных у гэтым былым імператарскім палацы культурных каштоўнасцяў.
Як паведамілі на прэс-канферэнцыі, наладжанай 26 студзеня адміністрацыяй музея Гугун, размешчанага ў самым цэнтры кітайскай сталіцы, , цяпер у ім маецца ў агульнай складанасці 1807558 адзінак захоўвання. У прыватнасці, колькасць каштоўных прадметаў культурнай спадчыны склала 1684490, звычайных культурных каштоўнасцяў - 115491, іх узораў - 7577.
Праведзеная ўпершыню ў гісторыі музея маштабная праверка наяўнасці культурных каштоўнасцяў, пачалася з 2004 года. Як заявілі ва ўстанове, завяршэнне работы па ўліку колькасці і разнастайнасці наяўных там культурных каштоўнасцяў адзначыць пачатак новага гістарычнага этапу ў рабоце па кіраванні сабранымі прадметамі культурнай спадчыны ў музеі Гугун. -0 -