Сёння дзікая трава і расліны ізноў вярнуліся на наш стол. Людзі лічаць іх дарункамі прыроды, пажыўнымі і карыснымі для здароўя.
Батат вельмі пажыўны. Ён трохі салодкі на смак і дапамагае працы страўніка, селязёнкі і дыхальнай сістэмы. Мяккае сцябло і лісце батата можна есці. Яны салодкія і храбусткія, зніжаюць гарачку, выводзяць таксіны і карысныя для лёгкіх.
Дзікія расліны ў гарах Учжышань на востраве Хайнань таксама вельмі пажыўныя. Іх смарагдава-зялёныя парасткі мяккія і духмяныя. Прытым яны маюць лекавыя ўласцівасці.
Партулак агародны багаты пратэінам, клятчаткай, каліем, вітамінамі. Гэтая расліна дапамагае вывадзіць з арганізма таксіны, паніжае гарачку, здымае пухліны, болі, мае мачагоннае і іншыя лекавыя ўласцівасці. Ён сілкуе эпітэліальную тканіну, павышае святлоадчувальнасць сятчаткі вачэй, узмацняе апетыт, дапамагае ў лячэнні язвы дванаццаціперснай кішкі. Партулак з'яўляецца эфектыўным лякарствам для лячэння дызентэрыі і запалення кішэчніка.
Шматгадовая трава така, галоўным чынам, складаецца з бялку, фруктозы, пекціну і іншых элементаў. Пры яе ўжыванні яна будзе перашкаджаць пранікненню ў чалавечы арганізм шкодных рэчываў, якія выклікаюць рак, выводзіць з арганізма таксіны. Яна выкарыстоўваецца ў прафілактыцы рака шчытападобнай залозы, рака страўніка, рака абадочнай кішкі, адэналімфомы, рака насавой поласці.
Двухдольныя расліны сямейства кабомбавых, багатыя рэчывамі, здольнымі стрымліваць рост ракавых метастаз. Гэтае лісце дапамагае прадухіляць рак страўніка, прастаты і іншыя ракавыя захворванні.
Маладыя і мяккія парасткі жэньшэня лепш за ўсё дабаўляць у суп або есці смажаныя. Гэтая расліна эфектыўная пры лячэнні дыябету. Адвар жэньшэня прымяняецца ў лячэнні вострага кан'юктывіту.
Лісце джуту доўгаплоднага на смак трохі салодкія. Яны дапамагаюць зніжаць гарачку. Можна есці ў супе або падсмажанымі на агні.
Шматгадовая травяністая расліна гінура перыстанадрэзная ўзбагачае кроў, з'яўляецца супрацьзапаленчым сродкам. эфектыўна пры лячэнні жаночых захворванняў. Звычайна ўжываецца маладое лісце і парасткі. Гэтае лісце спачатку падсмажваюць, потым дабаўляюць прыправы.
Лісце перыллы нанкінскай звычайна дабаўляюць у суп. Яе лісце паляпшае працу страўніка, дапамагае пры прастудзе.
Дзьмухавец таксама мае лячэбныя ўласцівасці. Ён змяшчае пекцін, халін і іншыя рэчывы, якія эфектыўныя для прадухілення рака лёгкіх, страўніка, стрававода.
Людзям, якія пакутуюць анафілаксіяй, г.зн. цяжкай алергічнай рэакцыяй, лепш не есці дзікія расліны. Людзям, якія прымаюць болесуцішальныя лекі тыпу сульфанамід, што перажываюць анафілаксію пасля прыняцця некаторых прадуктаў або пасля сутыкнення з вызначанымі прадметамі, трэба асцярожна абыходзіцца з дзікімі раслінамі.
Збіраць дзікую траву і расліны трэба вельмі ўважліва, каб выпадкова не сарваць пустазелле. Дзікія расліны лепш за ўсё спачатку добра прамыць, апарыць кіпнем. Есці іх патрэбна ў свежым стане. Яны дрэнна паддаюцца захаванню, і таму лепш за ўсё не пакідаць іх на захаванне на некалькі дзён.