Люйдагунь
Сярод разнастайных пекінскіх закусак ласунак пад назвай "люйдагунь" мае даволі доўгую гісторыю. Гэта кексы з клейкай пшанічнай мукі, падсалоджаныя чырвонай бабовай пастай і абваленыя ў соевай муцэ. А чаму ён завецца "люйдагунь"? "Люй" \驴\ у кітайскай мове азначае асёл, а "дагунь" \打滚\ -- "катацца па зямлі". "люйдагунь" \驴打滚\ , як вынікае з самой назовы, гэта "асёл, які катаецца па зямлі". Такая назва занадта дзіўная і незразумелая. На самай справе, "люйдагунь"-- гэта вобразны выраз, бо гэтыя кексы да падачы на стол павінны быць "абваленыя" у соевай муцэ, як быццам асёл валяецца ў воблаку пылу. У цяперашні час кексы "люйдагунь" вырабляюць з клейкай рысавай мукі, а не з пшанічнай. Але па сваім гусце і выгляду - гэты ласунак супадае з тым, што быў ў старым Кітаі.
Айвова
"Айвова" -- клёцкі з начынкай, прыгатаваныя з клейкай рысавай мукі. Гэта адна з традыцыйных пекінскіх закусак. Раней "айвова" прадаваліся ў рэстаранах толькі ў перыяд ад Свята вясны да восені. А цяпер яе можна паспрабаваць у любы час года. "Айвова" стала вядомая ў народзе яшчэ некалькі стагоддзяў назад. А упершыню аб гэтай закусцы было згадана ў летапісу, складзеным палацавым служачым Люй Жоюй у перыяд дынастыі Мін падчас кіравання імператара Ваньлі. Для падрыхтоўкі гэтай закускі неабходныя наступныя інгрэдыенты: клейкі рыс, персікавыя костачкі, кунжут, семечкі, цукар, і інш.
"Тангоцюань"-Салодкія рулеты
"Пекінскія "Салодкія рулеты" карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод кітайскіх і замежных спажыўцоў, асабліва жанчын.
Гэтыя рулеты гатуюцца з ямсу і фінікаў, у іх дадаюць сліву, грэцкі арэх, семкі сланечніку. Як вядома, ямс вельмі пажыўны. Ён змяшчае шмат бялкоў, тонкія валокны і вітаміны. У кітайскай медыцыне яго ўжываюць у якасці лекаў. Ямс мае саладкавы смак, умераныя прыродныя ўласцівасці, не змяшчае таксінаў. Ямс аздараўляе селязёнку і страўнік, лёгкія, спрыяе нарошчванню мускулаў і цягліц, дапамагае пры лячэнні паносу.
Спосаб гатавання наступны: ачысціць ад лупіны паўтара кілаграму ямса, паўкіло фінікаў. Разрэзаць на кавалачкі, змяшаць, заліць вадой і змяшаць з цестам. Затым абгарнуць усё загадзя прыгатаваным тонкім пластом алейнай мукі і паставіць на пару на 5 хвілін. Затым загарнуць у чыстую марлю атрыманую гарачую масу і падрыхтаваць з яе доўгія трохвугольныя палоскі. Калі яны астынуць, разрэзаць іх на маленькія кавалачкі таўшчынёй з мезенец, апусціць у алей і падпячы. Калі на іх з'явіцца залацістая скарыначка, выняць усё з патэльні. У іншую патэльню наліць алей, ваду, пакласці цукар, кветкі асмантуса духмянага і на павольным агні рыхтаваць да ўтварэння салодкага сіропу. Затым у гэты сіроп апусціць падсмажаныя кавалачкі. Потым гатовыя рулеты пасыпаць цукровым пяском і насеннем белага кунжуту. Салодкія рулеты гатовыя. Яны далікатныя, духмяныя і пажыўныя. Іх можна ёсці у любы час году.
Мядовае пячэнне "мімахуа"
Мядовае пячэнне "мімахуа" з'яўляецца адным з найболей папулярных традыцыйных пекінскіх ласункаў. З выгляду яно нагадвае вушка, таму ў народзе яго проста завуць "мядовымі вушкамі". Яны ўяўляюць кандытарскія вырабы, якія спачатку гатавалі веруючыя-мусульмане. Склад пячэння даволі просты- мука, цукар і цукровы кісель.
Мука павінна быць якаснай. У дражджавое цеста дадаць трохі соды і падзяліць на два кавалкі. Затым замясіць іншае цеста і дадаць чырвоны цукар. Раскачаць гэтыя кавалкі і пакласці кавалак цеста з чырвоным цукрам паміж двума кавалкамі дражджавога цеста. Атрыманае раскочанае цеста разрэзаць на падоўжныя палоскі. Палоску разрэзаць на маленькія кавалачкі па 40 грам кожны і нажом зрабіць надрэз пасярэдзіне. Разгарнуць надрэз у выглядзе формы вушка.
Гэтыя вушкі трэба пячы не на вельмі гарачым арахісавым алеі да атрымання залацістай скарынкі. Затым выняць і адразу пакласці іх у цукровы кісель з саладовага цукру, так сказаць падцукраваць. Пасля чаго пакласці страву да поўнага астуджэння. Вушкі абавязкова трэба цалкам добра падпячы, інакш смак будзе іншы.
Гэтыя вушкі залацістага колеру, храбусткія, мяккія і салодкія. Самыя вядомыя вушкі робяцца ў рэстаране "Нанлайшунь" у паўднёвай частцы Пекіна. У 1997 годзе яны атрымалі прэміі "Вядомыя пекінскія кандытарскія вырабы" і "Вядомыя нацыянальныя кандытарскія ласункі".
Акрамя " салодкіх вушак" да іх таксама адносіцца "Салодкі грабеньчык", які на смак такі як і " Салодкая вушка". Ён адрозніваецца толькі сваёй формай. Яшчэ ёсць "Салодкія кветкі фужунь" і "Салодкае пячэнне". Яны адрозніваюцца толькі тым, што іх не апускаюць у цукровы кісель падцукроўваць, а пасыпаюць цукрам з пражанай мукой. Яны таксама вельмі смачныя, духмяныя, храбусткія і салодкія.
Алейныя пончыкі і храбусткі галлё-пячэнне
Сярод традыцыйных пекінскіх ласункаў-алейныя пончыкі з'яўляюцца вельмі папулярнымі і пажыўнымі пірожнымі. Яны вырабляюцца з якаснай мукі, якую размешваюць з вадой, кладуць на патэльню да атрымання белай або шараватай масы. Калі гэтая маса ўжо не ліпне, яе вымаюць і даюць ёй астыць. Затым вадой разводзяць цукар і парашок лядніка пахучага і ўсё размешваюць з яечным бялком. Затым атрыманую масу паступова ў некалькі заходаў дабаўляюць у цеста і мякка вымешваюць.
На патэльню наліваюць алей і на моцным агні разаграваюць яго да стану кіпення. Затым робяць агонь менш і ў алей акунаюць ужо падрыхтаваныя загадзя шарыкі з цеста. Гэтыя шарыкі ў алеі паступова ўзбіваюцца і, калі яны становяцца круглымі і залацістага колеру, іх вымаюць, пасыпаюць цукровым пяском. Гэтыя смажаныя пончыкі ўсярэдзіне мяккіх і духмяныя маюць храбусткую скарыначку. Яны смачныя і лёгка засвойваюцца арганізмам.
Храбусткае галлё-пячэнне
Храбусткае галлё-пячэнне з'яўляецца адным з вядомых і папулярных ласункаў мусульманскай кухні. Яго гатаванне таксама патрабуе карпатлівай працы. Спачатку неабходна цёплай вадой размяшаць галын, соду, чырвоны цукар і зацукраваныя кветкі асмантусу духмянага. Затым высыпаць муку і ўсё змяшаць, замясіць цеста, прыгатаваць з яго маленькія кавалачкі па 40 грам кожны. На кожны кавалачак кладуць прыгатаванае загадзя канаплянае семя. Затым выцягваюць кавалачкі ў палачкі, кладуць іх на талерку. Затым бяруць дзве палачкі, згінаюць іх два разы і канцы атрыманых 8 палачак змацоўваюць разам і апускаюць у арахісавы алей для таго, каб падпячы. Спачатку пякуць у не занадта гарачым алеі, бесперапынна пераварочваючы пячэнне ў алеі. Калі пячэнне зацвярдзее, яго цалкам апускаюць у алей. Залацістае, печанае галлё-пячэнне духмянае, храбусткае і вельмі смачнае.