Свята Юаньсяа
  2011-02-15 10:07:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 15-ы дзень першага месяца па месячным календары ў Кітаі адзначаюць свята Юаньсяа. Гэты дзень супадае з першай поўняй у новым годзе. Яго называюць яшчэ святам Ліхтароў.

У гэты дзень увечары па ўсёй краіне запальваюцца мільёны ліхтарыкаў, каб, паводле традыцыі, праводзіць у іншы свет душы продкаў, якія спусціліся на зямлю да сваіх блізкіх на Новы год.

Традыцыйная святочная страва – юаньсяа, якую гатуюць з мукі і клейкага рысу. Начынка – салодкая. Юаньсяа мае форму шарыка і сімвалізуе шчасце дружнай сям'і.

Звычай любавання ліхтарамі з'явіўся ў 1 стагоддзі і захоўваецца па сённяшні дзень. У многіх гарадах адкрываюцца кірмашы ліхтароў, на якіх выстаўляюцца самыя прыгожыя і неверагодныя па форме ліхтарыкі.

Разгадванне загадак, змешчаных на ліхтарах, – абавязковая частка святочных мерапрыемстваў. У вёсках, поводле традыцыі, ладзяцца феерверкі, шэсці на хадулях, танцы драконаў, карагоды янгэ, качанне на арэлях і іншыя вясёлыя забавы.


1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040