Рэстаран вегетарыянскай кухні (частка 2)
  2011-02-17 09:10:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мы ўжо пазнаёмілі вас з вядомым у Пекіне вегетарыянскім рэстаранам Пуціюань, які спецыялізуецца на традыцыйных вегетарыянскіх стравах. Але ў Пекіне ёсць месца, якое прапануе наведвальнікам, так бы мовіць, вегетарыянскі мадэрн. Гэта стравы, якія спалучаюць традыцыі кітайскай кулінарыі і еўрапейскую навамодную вегетарыянскую кухню.

Адзін такі рэстаран называецца Хэтан'юэсэ (Месяц над стаўком з лотасамі). Рэстаран мае некалькі філіялаў у горадзе. Найбуйнейшы знаходзіцца ў раёне Чааян. Дарэчы, Хэтан'юэсэ адрозніваецца ад традыцыйных вегетарыянскіх рэстаранаў тым, што кухары не спрабуюць надаць стравам смак рыбы або мяса. Гародніна захоўвае свой смак.

Вегетарыянства існуе ў Кітаі ўжо даўно. Старажытныя кітайцы верылі, што вегетарыянская дыета падаўжае жыццё. У меню рэстарана ёсць вегетарыянскія гамбургер, піца, локшына па-італьянску. Ёсць і фірмовая страва, якая спалучае кітайскую і еўрапейскую кулінарыю. Яна называецца «Сонца Пікаса»: бярэцца цэлы гарбуз і рыхтуецца на пары. Затым з яго робіцца пюрэ, у якое дадаюць масла і малочны кісель. Атрыманую сумесь парцыённа абгортваюць плёнкай, знятай з соевага малака. Атрыманыя піражкі смажаць у алеі да з'яўлення залацістай скарыначкі.

У рэстаране ёсць сонечная шкляная галерэя. У цёплую пару наведвальнікі любяць тут пасядзець і палюбавацца на прыгожыя кветкі, якіх тут вельмі шмат. У рэстаране ёсць яшчэ невялікая старажытная бібліятэка з будысцкімі кнігамі. Іх таксама можна браць і чытаць.

Хэтан'юэсэ знаходзіцца на вуліцы Люфананьлі ў раёне Чааян. Сярэдні кошт наведвання гэтага рэстарана – 50-80 юаняў на чалавека. У Пекіне ёсць і іншыя рэстараны вегетарыянскай кухні, напрыклад, Гундэлінь, Цзінсіньлянь і іншыя, у якіх таксама варта пабываць. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040