Фестываль «Надом»
  2011-02-18 09:01:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мангольскі фестываль Надом, самае важнае мангольскае нацыянальнае свята, па традыцыі праводзіцца ў ліпені-жніўні, падчас «залатога» сезона для стэпу. Слова «надом» у перакладзе з мангольскай азначае «забава», «гульня».

Свята адзначаецца пераважна ў паўночна-заходняй частцы Кітая: у аўтаномным раёне Унутраная Манголія, у правінцыях Ганьсу і Цінхай, у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Падчас фестывалю ладзяцца традыцыйныя народныя гулянні.

Раней у дні свята Надом праводзіліся ўрачыстыя ахвярапрынашэнні, ламы маліліся аб шчасці і дабрабыце. У нашы дні адбываюцца спаборніцтвы па вольнай барацьбе, скокі, стральба з лука і іншыя традыцыйныя нацыянальныя віды спорту, у некаторых месцах праходзяць таксама спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, валейболе, баскетболе. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040