Хуанмэйская опера
  2011-02-22 10:29:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Внимание! Для прослушивания передач МРК вы можете использовать проигрыватель Media Player

Хуанмэйская опера склалася на аснове песень зборшчыкаў чаю правінцый Аньхой, Хубэй і Цзянсі. Прыкладна ў апошняй чвэрці 18-га стагоддзя гэтыя песні ператварыліся ў народную оперу з пэўнымі сюжэтамі. Такую оперу часта выконвалі ў раёне Аньцін (правінцыя Аньхой). Запазычыўшы ўсё самае лепшае з іншых аньхойскіх музычных драм, выкарыстоўваючы мяккую, добра зразумелую на слых аньцінскую мову, Хуанмэйская опера стала новай музычнай драмай Кітая, надзеленай яркім мясцовым каларытам. У той час артыстам даводзілася працаваць у вёсках на часовых сцэнічных падмостках. Гэта опера карысталася гарачай любоўю простых людзей, бо яе сюжэты ўзятыя з жыцця. Толькі ў 20-30 гады 20-га стагоддзя Хуанмэйскую оперу прызналі афіцыйна.

Мелодыі Хуанмэйскай оперы простыя, сюжэты займальныя, а танцы надзвычай прыгожыя. Опера развівалася вельмі хутка. І зараз яна вельмі вядомая і ў Кітаі, і за мяжой.

Артысты Хуанмэйскай оперы паставілі шмат выдатных спектакляў. Самыя вядомыя – пастаноўкі «Каханне жыхаркі неба», «Нюлян і Чжынюй», «Зяць імператара», «Муж і жонка любуюцца ліхтарамі», «Сенажаць». - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040