Юйцзюй (Хэнанская опера)
  2011-02-25 14:48:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Юйцзюй найбольш вядома сваімі арыямі. Арыя спяваецца на кульмінацыйнай стадыі, што надае ўсяму спектаклю асаблівую мастацкую прывабнасць. Пастаноўкі Юйцзюй характарызуюцца таксама эмацыянальным і ўрачыстым стылем сцэнічнай гульні. Акрамя таго, прадстаўленні Юйцзюй вызначаюцца яркім мясцовым каларытам, усе сюжэты цесна звязаныя з жыццём простых людей. Опера адрозніваецца яшчэ і выразным рытмам выканання і супярэчлівымі сюжэтнымі перыпетыямі. Героі на сцэне Хэнанскай оперы – заўсёды яркія.

Да 1927 года жанчынам было забаронена выступаць. Толькі пазней, з утварэннем КНР, з'явілася цэлая плеяда вядомых выканаўцаў. Чан Сянюй, Чэнь Січжэнь, Ма Цзіньфэн, Янь Ліпінь, Суй Ланьцянь заваявалі сэрцы гледачоў. На сённяшні дзень у спектаклях Хэнанскай оперы ўдзельнічае шмат выдатных, запамінальных актрыс. Некаторыя з іх вучыліся ў названых майстроў опернай сцэны.

Рэпертуар Юйцзюй складаецца прыблізна з 1000 опер. Іх сюжэты запазычаны з кітайскіх класічных раманаў і гістарычных навел. Напрыклад, ёсць сюжэты па матывах твора «Запісы аб узвядзенні ў ранг духаў», рамана «Трохцарства», прытчы «Палкаводцы з роду Ян» і іншых. Сярод сюжэтаў ёсць і такія, што распавядаюць аб шлюбе, каханні, звычаях. Пасля ўтварэння КНР з'явілася шмат прадстаўленняў на тэму сучаснага жыцця і лібрэта новых опер па матывах гістарычных паданняў. Гэта садзейнічала новаму росквіту мастацтва Юйцзюй. Нарадзіліся п'есы «Роў Чааян», «Вяселле Сяа Эрхэя», «Гоман галасоў і іржанне коней», «Бедны дзядзька жэніцца», «Пробны муж», «Ягады паспелі».

У нашы дні, дарэчы, існуюць сур'ёзныя праблемы для далейшага развіцця Хэнанскай оперы. Гэта, перш за ўсё, скарачэнне глядацкай аўдыторыі, адсутнасць паслядоўнікаў, якія б працягвалі оперныя традыцыі, і выразнай сцэнічнай тэорыі Юйцзюй, а таксама недастатковая ўвага жанру Юйцзюй да патрэб эпохі. - 0 -


1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040