Гісторыя Пекінскай оперы
  2011-03-01 16:32:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пекінская опера – сапраўдная нацыянальная спадчына Кітая. Яна называецца так таму, што як самастойны тэатральны жанр опера сфарміраавалася менавіта ў Пекіне. Пекінская опера існуе ўжо больш за 200 гадоў і бярэ пачатак ад некалькіх відаў старажытных музычных драм, асабліва ад мастацтва правінцыі Аньхой. У 1790 годзе на святкаванне юбілею цінскага імператара ў Пекін з гэтай правінцыі прыбыла тэатральная трупа. Яе выступленні мелі вялікі поспех.

У канцы 19-га стагоддзя на аснове адбору і запазычання мастацкіх сродкаў з'явіўся жанр «цзінцзюй» – уласна Пекінская опера. Унаследаваўшы лепшыя традыцыі кітайскага нацыянальнага тэатра, Пекінская опера ўзнялася над іншымі мясцовымі тэатральнымі жанрамі і заняла асаблівае месца. Узмацненне палітычнага і культурнага ўплыву Пекіна спрыяла распаўсюджанню Пекінскай оперы па ўсёй краіне. Найбольш поўна увасобіўшы спецыфіку старажытнакітайскага тэатра, гэты жанр атрымаў агульнанацыянальнае прызнанне. Пекінская опера – сінтэтычнае выканальніцкае мастацтва, паколькі спалучае розныя рухі, акрабатыку, жэсты і міміку.

Грым ў Пекінскай оперы – асобнае, вельмі спецыфічнае мастацтва. Характарыстыку персанажа можна вызначаць па асаблівасцях грыму. Напрыклад, чырвоны колер азначае адданасць і сумленнасць, фіялетавы – адвагу і рашучасць, чорны сведчыць пра шчырасць і вернасць персанажа, а белы азначае зладзейства; сіні – знак цвёрдасці і адвагі, жоўты – жорсткасці і вераломства, залаты і сярэбраны колеры выкарыстоўваюцца для характарыстыкі будысцкіх і міфічных герояў.

Канец 18-га стагоддзя прынята лічыць першым перыядам росквіту Пекінскай оперы. У той час яна карысталася папулярнасцю не толькі ў народзе, але і ў імператарскім палацы, таму што менавіта палац даваў артыстам выдатныя касцюмы, грым, сцэнічныя дэкарацыі і добрыя ўмовы для працы.

20-40-я гады мінулага стагоддзя – другі перыяд росквіту Пекінскай оперы, калі ўзніклі розныя яе школы. Самымі вядомымі былі Мэй (Мэй Ланьфан, 1894-1961 гг.), Шан (Шан Сяаюнь, 1900-1975 гг.), Чэн (Чэн Яньцзю, 1904-1958 гг.) і Сюнь (Сюнь Хайшэн, 1900-1968 гг.). Кожная школа мела вялікую трупу вядомых артыстаў, якія выступалі на сцэнах Шанхая і Пекіна. Мэй Ланьфан быў першым, хто прадставіў Пекінскую оперу ўсяму свету. У 1919 годзе ён пабываў на гастролях у Японіі – Пекінскую оперу ўпершыню ўбачылі за межамі Кітая. Потым Мэй Ланьфан паехаў у Амерыку, дзе на працягу паўгода выступаў на сцэне. У 1935 годзе ён выступаў таксама ў Савецкім Саюзе. Майстар праславіўся віртуозным выкананнем жаночых роляў у спектаклях Пекінскай оперы і наблізіў старажытныя формы кітайскага тэатра да сучаснасці.

(Чатыры вядомыя персанажы амплуа «дань»: Мэй Ланьфан, Чэн Яньцюй, Сюнь Хайшэн, Шан Сяаюнь)

У гады рэформ і адкрытасці мастацтва Пекінскай оперы атрымала новае развіццё. Як каштоўны набытак мастацтва Кітая, Пекінская опера атрымала вялікую дапамогу і падтрымку з боку кітайскага ўрада. Зараз у тэатры «Чан'ань» у Пекіне круглы год ідуць спектаклі Пекінскай оперы. А штогадовы конкурс аматараў Пекінскай оперы прыцягвае шматлікіх прыхільнікаў гэтага віду мастацтва з усіх куткоў планеты. Пекінская опера таксама адыгрывае важную ролю ў культурных абменах Кітая з іншымі краінамі свету.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040