Тыбецкая опера
  2011-03-04 17:28:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тыбецкая опера па-тыбецку называецца Ацзіламу, што перекладаецца як «старэйшая сястра» або «багіня». Скарочаная назва – Ламу. Мастацтва Тыбецкай оперы мае старажытную гісторыю, шмат напрамкаў і відаў і вызначаецца нацыянальнымі асаблівасцямі. «Прынцэса Вэнь Чэн», «Прынц Насан» і іншыя шэсць прадстаўленняў – самыя вядомыя яе класічныя творы. Музыка, мелодыі песень пакідаюць моцнае ўражанне. Маскі і касцюмы – яркія, незвычайныя. Тыбецкая опера – комплекснае, сінтэтычнае мастацтва, якое адлюстроўвае розныя падзеі ў народных песнях і танцах. У XV ст. манах адной з плыняў тыбецкага будызму Тандунцзэбу на аснове будысцкага падання сам паставіў балетна-вакальнае прадстаўленне з казачным сюжэтам і паказаў яго ў розных мясцінах. Так сфарміраваўся ўзор Тыбецкай оперы. Дзякуючы далейшым распрацоўкам, узбагачэнню і павышэнню выканальніцкага ўзроўню акцёраў, Тыбецкая опера моцна змянілася і не мае ўжо першапачатковага выгляду. У сучасным спектаклі прадстаўлены драматургія, танец, разнастайныя мелодыі, касцюмы, маскі, а таксама акампанемент і суправаджэнне аркестраў. Гэта – шматграннае прадстаўленне.

У Тыбеце шмат народных самадзейных труп Тыбецкай оперы. У любы час і паўсюль, не толькі на плошчах у сельскай мясцовасці, можна ўбачыць гэтых артыстаў. Людзі з усяго наваколля прыходзяць глядзець прадстаўленне, і гледачоў збіраецца так шмат, што часта яблыку няма дзе ўпасці.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040