Персанажы Пекінскай оперы
  2011-03-08 15:54:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Персанажы Пекінскай оперы падзяляюцца на 4 віды, а кожны від, у сваю чаргу, дзеліцца на розныя сцэнічныя амплуа.

Лаашэн – мужчынскія персанажы ва ўзросце

Сяашэн – маладыя мужчынскія персанажы

Лаадань – пажылыя жаночыя персанажы

Цін'і – маладыя жаночыя персанажы

 

Уцзін – мужчыны-ваенныя

Вэньчоу – камічныя персанажы

Амплуа шэн – гэта мужчынскія ролі. У адпаведнасці з сацыяльным становішчам і ўзростам амплуа шэн падзяляецца на персанажаў катэгорыі лаашэн – пажылых людзей з бародамі і сяашэн – маладых хлопцаў, юнакоў.

Амплуа дань – гэта жаночыя ролі, сярод іх ёсць персанажы, якія паказваюць маладых жанчын і жанчын сярэдніх гадоў. Да амплуа дань адносяцца: цін'і (спакойныя, стрыманыя жанчыны), хуадань (непасрэдныя, смелыя дзяўчыны) і дань (уласна гераіні).

Амплуа цзін – таксама мужчынскія ролі, у якіх паказаны мужчынскія персанажы з адкрытым характарам.

Амплуа мо – ролі другога плана, яны набліжаюцца да амплуа лаашэн; па ўзросце персанаж мо павінен быць старэйшым за персанаж лаашэн. Звычайна персанаж мо – гэта дурнаваты стары з нізоў грамадства.

Да амплуа чоу адносяцца добрыя камічныя персанажы або хітрыя, вераломныя, але дурныя ліхадзеі. Падобныя ролі могуць выконваць і жанчыны, і мужчыны. Гэтыя амплуа раскрываюць у Пекінскай оперы людзей з нізоў грамадства.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040