Горад Ухань знаходзіцца ў прыгожым месцы, дзе падзяляецца на асобныя рукавы Янцзы. Ухань вабіць турыстаў маляўнічай прыродай і, бясспрэчна, далікатэсамі.
Цзінчжоу Піцяашаньюй (смажаная рыба ў форме змяі).
Рыбу чысцяць і добра прамываюць, наразаюць палоскамі, націраюць соллю і крухмалам. Затым смажаць у алеі да атрымання храбусткай скарыначкі. Пасля дадаюць кісла-салодкі соус. Страва атрымліваецца салодкая і духмяная.
Хуанчжоу Дунпажоу (тушанае мяса ў соевым сосе)
Паўкіло свіной грудзінкі разрэзаць на 8 кавалкаў. Спачатку тушыць на моцным агні, затым на слабым, дадаць соевы соус і прыправы. Мяса атрымліваецца смачным, сакавітым і далікатным.
Байгошаацзі (смажаная курыца з пладамі гінкга)
Для прыгатавання нам спатрэбяцца: курыца (1250 г), булён (750 г), свіны тлушч (500 г), плады гінкга (250 г), імбір, зялёная цыбуля і рысавая гарэлка (50 г), молаты перац (2 г), соль, крухмал, курыны тлушч.
Спосаб прыгатавання: пачысціць плады гінкга. Смажыць іх у свіным тлушчы да гатоўнасці, вылавіць шумоўкай і пакласці ў міску (для далейшага выкарыстання). Нарэзаць моркву дробнымі кубікамі, на некалькі хвілін апусціць у кіпячую ваду. Зварыць курыцу. У булён дадаць рысавую гарэлку, імбір, перац. Праз дзве-тры хвіліны ў каструлю пакласці смажаныя плады гінкга, пасаліць.
Калі гінкга стане мяккім, выкласці курыцу ў глыбокую талерку, вакол абкласці гінкга. Булён працадзіць, дадаць крухмал і паставіць на вялікі агонь. Калі вадкасць загусцее, у яе дадаць прыправы і курыны тлушч. Курыцу заліць густым булёнам і падаць на стол.
Хуанпу Саньхэ (смажаны рыбны шарык, мясны шарык і мясны паштэт)
Спосаб прыгатавання рыбных фрыкадэлек: насекчы рыбнае філе, дадаць яечны бялок, дробна нарэзаную зялёную цыбулю, сок імбіру. Крыху паварыць. Мясныя шарыкі гатуюцца такім жа спосабам. На заключнай стадыі трэба смажыць рыбныя і мясныя фрыкадэлькі і мясны паштэт разам.
Учан Чжэнюй (рыба учан, прыгатаваная на пары)
Рыба учан – гэта разнавіднасць ляшча. Яго можна прыгатаваць рознымі спосабамі, аднак прыгатаванне на пары лічыцца лепшым. Звычайна выбіраюць рыбу вагой прыкладна 1 кілаграм, гатуюць яе на пары з вяндлінай, дадаюць сушаныя грыбы, зімовыя парасткі бамбуку і курыны булён. - 0 -