Мангольскія традыцыйныя мажорныя песні
  2011-03-11 16:21:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнікі мангольскай нацыянальнасці, якія спрадвеку жывуць у стэпу на поўначы Кітая, маюць своеасаблівую культуру. Людзі кажуць, у манголаў тры скарбы: стэп, скакун і мажор. Гэтыя каштоўнасці і склалі духоўны ачаг мангольскай нацыянальнасці.

10-гадовы Бату Тулага, маючы прыемны голас, з дзяцінства пачаў вучыцца ў бабулі мажорнаму выкананню песень. Для хлопчыка спяваць – лёгкі і вясёлы занятак. Магчыма, менавіта дзякуючы прыроднаму таленту, жыццю ў стэпе, качавой культуры продкаў, манголы з дзяцінства ўмеюць спяваць песні. Усе, хто пабываў у стэпе, з цікавасцю слухалі мангольскія мажорныя песні.

Мангольскія нацыянальныя спевы маюць даўнюю гісторыю. Яркая культура, якая ўтварылася на аснове качавога жыцця ў стэпах, мае свае асаблівасці. У мангольскіх песнях мелодыя працяжная і павольная, мала слоў, мелодыя быццам бы ідзе на адным дыханні. Гэтыя песні перадаюцца з пакалення ў пакаленне, яны адлюстроўваюць жыццё манголаў, іх прадстаўленні пра жыццё продкаў, культуру, звычаі, філасофію і эстэтыку. Мангольскія мажорныя нацыянальныя песні ўключаны ў Рэестр сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Сіліньгалэн – адно з месцаў паходжання мангольскага мажору. Не так даўно ў хашуне Усходні Учжумуцінь аймака Сіліньгалэн праходзіў Усекітайскі конкурс мажорных песень мангольскай нацыянальнасці Кітая. Усходні Учжумуцінь – прызнаны край мажору ў Кітаі. Тут усе людзі – ад васьмігадовых хлопчыкаў і да 80-гадовых старых – умеюць спяваць мажорныя песні. Больш за сто прафесійных і самадзейных спевакоў з Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, правінцый Цінхай, Ганьсу, Ляанін, Цзілінь, з Пекіна і аўтаномнага раёна Унутраная Манголія сабраліся ва Усходнім Учжумуціне для ўдзелу ў конкурсе. Два маладыя спевакі-ўдзельнікі конкурсу сказалі:

«Я вельмі люблю мажорныя песні. У жыцці яны неабходныя. На стэпавых прасторах мы спяваем гэтыя песні, каб выказаць свае пачуцці ».

«Я – манголка, люблю культуру і мастацтва сваёй нацыянальнасці, таму мне падабаюцца мажорныя песні і ўсе традыцыйныя мангольскія песні».

Гэтыя два ўдзельнікі конкурсу сказалі, што кожны раз, калі яны выконваюць мажорную песню, то адчуваюць сябе ў родным краі, на кані, над імі блакітнае неба і белыя аблокі, а на душы вельмі хораша і спакойна. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040