Дынастыя Хань
  2011-03-15 17:11:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дынастыя Хань – кітайская дынастыя і адначасова перыяд гісторыі Кітая пасля дынастыі Цінь перад эпохай Трохцарства.

Сведчаннем поспеху ханскай унутранай палітыкі стала тое, што яна праіснавала даўжэй за любую іншую кіруючую дынастыю ў кітайскай гісторыі. Праўленне і інстытуты гэтай дынастыі паслужылі шанаваным узорам для ўсіх наступных. Больш за тое, асноўная этнічная група кітайцаў па імені дынастыі стала называцца хань.

Лю Бан (Га-цзу), заснавальнік дынастыі Хань

Заходняя Хань

Заснавальнік дынастыі Лю Бан паходзіў з сялян. Лю Бан узначаліў паўстанцаў, якім удалося захапіць сталіцу Сян'ян і скінуць вельмі непапулярную дынастыю Цінь. Такім чынам была заснавана новая дынастыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Першай, або Старэйшай, або Ранняй, ці Заходняй дынастыі Хань.

Сістэма кіравання дзяржавай пры першых ханскіх імператарах была вельмі цэнтралізаваная, прытрымліваючыся узору, устаноўленага імператарам Цінь Шыхуандзі. Краіна была падзелена на адміністрацыйныя адзінкі, якімі кіравалі прызначаныя імператарам чыноўнікі. Апошнім плацілі заробак, а прасоўванне па службе засноўвалася не на знатнасці, а на адукаванасці і паспяховай здачы шэрагу складаных экзаменаў. У адрозненне ад папярэдняй дынастыі, ханскія імператары паднялі на шчыт патэрналісцкую ідэалогію канфуцыянства, якая гуртавала народ вакол імператара і дазваляла ажыццявіць, напрыклад, такі маштабны праект, як будаўніцтва Вялікай сцяны, закліканай абараніць імперыю ад набегаў качэўнікаў хуну.

Трэці імператар У-дзі правіў даўжэй за ўсіх іншых прадстаўнікоў дынастыі. Ён увайшоў у гісторыю як энергічны і доблесны кіраўнік, які на доўгі час пазбавіў кітайскія граніцы ад пагрозы качавых набегаў. Краевугольным камнем дзяржавы былі абвешчаны канфуцыянская вучонасць і грамадзянская служба. Для ўстанаўлення дыпламатычных адносін з народамі Сярэдняй Азіі У-дзі арганізаваў місіі Чжан Цяня, якія істотна пашырылі веды кітайцаў аб заходнім свеце.

Крызіс

Пастаяннае супрацьстаянне з качэўнікамі і клопат аб пашырэнні заходніх межаў імперыі нішчылі рэсурсы краіны, прымушалі павышаць падаткі. Між тым, кожнае новае пакаленне імператараў надавала ўсё менш увагі надзённым пытанням дзяржаўнага жыцця, знаходзячыся ў палоне палацавых плётак і інтрыг.

Часы праўлення Чэн-дзі і Пін-дзі былі адзначаны саперніцтвам паміж жонкамі і наложніцамі імператараў і адсутнасцю відавочнага спадкаемцы. Іх слабасць дайшла да таго, што Чэн-дзі ва ўгоду новай наложніцы нават загадаў забіць сыноў ад іншых жанчын. Смерць абодвух імператараў напаткала нечакана, что нарадзіла мноства чутак.

Пасля смерці Пін-дзі рэгентам быў прызначаны яго цесць Ван Ман, які належаў да магутнага клану Ванаў. Ван Ман паспрабаваў выратаваць дзяржаву ад бездані, у якую яна пагражала зваліцца, шляхам правядзення пераўтварэнняў. Ён прыняў тытул імператара і паспрабаваў прыцягнуць на свой бок найбяднейшыя слаі насельніцтва. Імкнучыся абмежаваць прыватнае земле- і рабаўладанне, Ван Ман настроіў супраць сябе знаць. Эканамічныя рэформы, закліканыя пакрыць велізарныя выдаткі на баявыя дзеянні супраць качэўнікаў хуну, не прыносілі адчувальнага плёну. Ван Ман апраўдваў гэтыя пераўтварэнні вяртаннем да традыцый даімператарскай эпохі, аднак вынікам іх стаў палітычны хаос. У правінцыях свавольнічалі хеўры паўстанцаў. Самыя дзёрзкія з іх, якія называлі сябе чырвонабровымі, уварваліся ў імператарскую сталіцу. Ван Ман быў узяты ў палон, яму адсяклі галаву, а цела пасяклі на кавалкі.

Усходняя Хань

У выніку перамогі руху «чырвонабровых», у 25-м годзе імператару Юсь Ханю ўдалося вярнуць уладу роду Лю. Адноўленая дынастыя Хань праіснавала да 220 года пад назвай Позняй (Хоу) або Усходняй (Дун) Хань. Ранейшая сталіца пасля хвалі паўстанняў ляжала ў руінах, і імператары замест яе аднаўлення вырашылі перабрацца ў Лаян, дзе ў 68-м годзе быў заснаваны першы ў Кітаі будысцкі храм Баймасы. Разам са сталіцай ханскія кіраўнікі пакінулі ў мінулым бясконцыя інтрыгі жонак і наложніц імператараў і іх сваякоў. Дзяржава ўзмацнілася да такой ступені, што нават нанесла рашучыя ўдары па качэўніках і паспрабавала зацвердзіцца ў Сярэдняй Азіі. У Кітай прыбывалі амбасадары з Міжземнамор'я, а ханскі разведвальны атрад на чале з Гань Інам дабраўся да Міжрэчча. Салдаты Бань Чаа, як лічыцца, дасягнулі Каспійскага мора. Так далёка на захад кітайскія войскі больш не зойдуць ажно да танскага перыяду.

У першы перыяд дынастыі Усходняя Хань, дзякуючы ўмацаванню цэнтральнай улады і аб'яднанню, краіна стала стабільнай – яе эканоміка, культура, навука і тэхніка падняліся на новую прыступку. У 105 годзе Цай Лунь вынайшаў паперу – з тых часоў Кітай адмовіўся ад ужывання бамбукавых дошчачак для пісьма. Тэхналогія вытворчасці паперы стала адным з чатырох вялікіх вынаходніцтваў і адкрыццяў старажытнага Кітая, якія распаўсюдзіліся ва ўсім свеце. У галіне прыродазнаўчых навук пры дынастыі Усходняя Хань Кітай таксама дасягнуў вялікіх поспехаў. Напрыклад, Чжан Хэн вырабляў навуковыя прыборы, вынайшаў армілярную сферу і тэлурый – прылады для нагляднай дэманстрацыі руху Зямлі вакол Сонца. Акрамя таго, з'явіўся вядомы ва ўсім свеце лекар Хуа То. Кажуць, ён быў першым хірургам, які аперыраваў хворых пад наркозам. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040