Кітайская прымаўка сцвярджае: «Для таго, каб атрымаць ад жыцця максімум, трэба нарадзіцца ў Сучжоу, жыць у Ханчжоу, есці ў Гуанчжоу, а памерці ў Лючжоу». Сучжоу вядомы сваімі прыгожымі жанчынамі, Ханчжоу - пейзажамі і паркамі. Што тычыцца Гуанчжоу, то ён знакаміты сваёй кухняй. Яе яшчэ называюць кантонскай.
У Гуанчжоу людзі жывуць сучасным жыццём на фоне традыцыйнай культуры і арыгінальных звычаяў.
Культура піць чай у Гуанчжоу, як і гуандунская кухня, карыстаюцца вялікай папулярнасцю. У чайных Гуанчжоу можна яшчэ і паабедаць пад гукі цудоўнай кантонскай музыкі. Гуанчжоу – горад далікатэсаў, калыска ўзнікнення кантонскіх страў. У горадзе адкрыты рэстараны і чайныя, дзе вы можаце пакаштаваць і традыцыйныя мясцовыя стравы, і стравы розных краін свету. Гуанчжоўская кухня карыстаецца славай у Кітаі. Яна адносіцца да васьмі галоўных мясцовых кухняў краіны. Вядомых страў Гуанчжоу не пералічыць. Назавём такія, напрыклад, як салянка і суп са змяі, смажаныя крэветкі, грыбы пад вустрычным соусам, смажанае парася з хрумсткай скарыначкай, пельмені з мясам рака, цукровыя піражкі з салам і інш. Прапануем тым, у каго будзе магчымасць прыехаць у Гуанчжоу, паспрабаваць вядомую закуску Чанфэнь. Спосаб яе прыгатавання вельмі складаны. Спачатку трэба прыгатаваць скуру на пары ад рысавага булёну, потым абгарнуць гэтай скурай агародніну, ялавічыну, курыцу і гатаваць.
У Гуанчжоу ёсць шмат рэстаранаў, якія спецыялізуюцца на прыгатаванні арыгінальных страў і прапануюць адмысловыя банкетныя меню. На воставе Шапянь турысты звычайна ідуць у рэстаран Бансіцзюцзя. Ён прыкметны здалёк дзякуючы вялікаму дрэву, якое расце ўнутры памяшкання і выходзіць праз яго дах. Кошты тут нізкія, ежа цудоўная і добрае абслугоўванне. На другім беразе ракі Чжуцзян побач з набярэжнай ёсць добры рестаран «Датонцзюцзя». Ён займае ўсе восем паверхаў будынка. Адзін з самых вядомых рэстаранаў горада называецца «Гуанчжоўцзюцзя». 4 паверхі абедзеных залаў, галерэй і прыватных пакояў пабудаваны паводле абрысаў унутранага дворыка, напоўненага кветкамі і хмызнякамі. Тутэйшыя фірмовыя стравы - гэта суп з акулы, крабавыя шарыкі, стравы з галубоў. У заходнім Гуанчжоу найбуйнейшы рэстаран - Баньсіцзюцзя. Тут гатуюць тушаную чарапаху, кураня ў чайным лісці.
Акрамя страў і закусак мясцовага прыгатавання, у Гуанчжоу вы можаце пакаштаваць далікатэсы і стравы з розных краін свету. «Баефэнвэйу» - рэстаран, дзе гатуюць, у асноўным, тайландскую кухню. Увайшоўшы ў рэстаран, вы адразу ж адчуваеце атмасферу Паўднёва-Усходняй Азіі: ён упрыгожаны будысцкімі скульптурамі, пудзіламі кракадзілаў і сланоў. Назва рэстарана бярэ свой пачатак ад таго, што ў Тайландзе многія віды ежы абгортваюць бананавым лістом. Атмасфера тут вельмі добрая. Стравы гэтага рэстарана - арыгінальныя. Тут гатуюць бананавыя бліны, розныя салаты, якія адрозніваюцца ад страў катонскай, сычуанскай і шанхайскай кухні сваім адмысловым смакам.
-0 -