Што і як карысна есці для прафілактыкі захворвання на рак
  2011-03-22 15:40:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжнародны фонд па даследаванні рака апублікаваў кнігу «Ежа, пажыўнасць і прафілактыка захворвання на рак». У ёй утрымліваюцца прапановы, як трэба правільна харчавацца, каб не захварэць на рак. Аўтары мяркуюць, што вельмі важна рацыянальна падабраць прадукты. Асабліва важна правільна іх камбінаваць. Няправільнае харчаванне - адзін з важных фактараў, які можа прывесці да цяжкага захворвання. Правільны падбор прадуктаў можа эфектыўна прадухіліць рак грудной залозы, страўніка, кішэчніка і інш.

Раслінныя прадукты харчавання спрыяюць папярэджанню не толькі сардэчна-сасудзістых захворванняў і захворванняў мозга, але і ракавых захворванняў.

Узнікненне рака кішэчніка часта звязана з пастаяннымі запорамі. Таму іх прадухіленне мае вялікае значэнне для прафілактыкі рака кішэчніка. Адна з галоўных прычын узнікнення запораў - недахоп раслінных валокнаў у рацыёне чалавека. У агародніне і садавіне іх ўтрымліваецца вялікая колькасць. У прыватнасці, у баклажанах, рэдзьцы - вялікая колькасць тоўстых валокнаў. Яны вельмі карысныя для людзей, якія пакутуюць ад запораў.

Алкаголь наогул шкодны для арганізма чалавека. Таму лепш менш піць, ці ўвогуле адмовіцца ад алкаголю. У прыватнасці, важна не ўжываць моцныя напіткі. Многія мужчыны п'юць шмат гарэлкі. З пункту гледжання медыцыны, максімальная для здароўя норма спіртнога для мужчыны не павінна перавышаць сто грамаў нямоцнага віна ў дзень. А для жанчыны гэты паказчык не больш за 50 грамаў. Язва страўніка і тлустая печань, якія ўзнікаюць з-за празмернага ўжывання віна - паталагічныя змены, якія могуць прывесці да захворвання на рак. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040