Нацыянальны музей Кітая
  2011-03-28 10:27:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нацыянальны музей Кітая знаходзіцца ў цэнтры Пекіна на плошчы Цяньаньмэнь, насупраць Дома народных сходаў. У лютым 2003 года па рашэнні ЦК КПК і Дзяржсавета КНР на аснове Гістарычнага музея і Музея рэвалюцыі створаны Нацыянальны музей КНР.

Маштабныя работы па рэканструкцыі і пашырэнні Нацыянальнага музея Кітая афіцыйна пачаліся 17 сакавіка 2007 года і працягваліся 33 месяцы. Адкрыццё прайшло 1 сакавіка 2011 года.

Нацыянальны музей Кітая ўвайшоў у лік пяці найбуйнейшых музеяў свету. Пашыраны музей, які ў цэлым захаваў ранейшае архітэктурнае аблічча, ператварыўся ў комплексную ўстанову, прызначаную для калекцыянавання, экспанавання, навуковых даследаванняў, публічных выступленняў і культурных абменаў.

Агульная плошча музея павялічылася з 65 тыс. да 191,9 тыс. кв.м. Тут 49 выставачных залаў і больш за мільён экспанатаў. Музейная калекцыя адлюстроўвае гісторыю старажытнай цывілізацыі Кітая і сучаснасць краіны і складаецца з культурных каштоўнасцяў 56 нацыянальнасцяў Кітая. Дзве пастаянныя экспазіцыя – «Старажытны Кітай» і «Шлях да адраджэння». На выставе «Шлях да адраджэння», прысвечанай гісторыі кітайскай нацыі ў новую эпоху, прадстаўлена 1280 каштоўных помнікаў культуры і каля 900 гістарычных фотаздымкаў.

У Нацыянальным музеі Кітая наведвальнікі могуць падключыцца да навігацыйнай сістэмы з дапамогай мабільнай сувязі і атрымаць такім чынам інфармацыю аб экскурсіі. Тут ёсць невялікі тэатр на 800 чалавек, дзіцячая тэлевізійная зала, лекторый і бібліятэчны цэнтр. - 0 -

Экспанат у Нацыянальным музеі Кітая

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040