Кітай ганарыцца бліскучай старажытнай культурай, у тым ліку, чатырма вынаходніцтвамі, якая распаўсюдзіліся пазней па ўсім свеце, – тэхналогіяй вырабу паперы, тэхнікай кнігадрукавання, компасам і порахам. Гэтыя вынаходніцтвы сталі важным укладам кітайскай цывілізацыі ў агульнасусветную скарбонку вынаходніцтваў чалавецтва.
У найстаражытныя часы іерогліфы наносіліся на косткі жывёл, пазней – на бамбукавыя і драўляныя дошчачкі. У эпоху дынастыі Усходняя Хань (25-220 гг.) Цай Лун вынайшаў спосаб вырабу паперы з драўнянай кары, ануч і зношаных рыбалоўных сетак.
Яшчэ да вынаходніцтва кнігадрукавання, у IV стагоддзі продкі сённяшніх кітайцаў навучыліся рабіць эстампы з каменя на паперу. У эпоху дынастыі Тан (618-907 гг.) была засвоена тэхналогія друкавання з дапамогай выразаных на драўляных дошках іерогліфаў. У эпоху дынастыі Паўночная Сун (960-1127 гг.), а менавіта ў XI стагоддзі, Бі Шэн упершыню выкарыстаў тэхналогію кнігадрукавання з дапамогай наборнага іерагліфічнага шрыфту, які вырабляўся з гліны. Менавіта гэта тэхналогія заклала аснову для кнігадрукавання з дапамогай наборнага шрыфту са свінцу.
Прыкладна 2 тысячы гадоў таму кітайцы выявілі ўнікальныя здольнасці магніта, дзякуючы чаму быў створаны компас.
Порах вынайдзены нашымі продкамі на аснове назапашаных да таго часу ведаў у галіне хіміі. Гэта вынаходніцтва садзейнічала развіццю ваеннай прамысловасці і эканомікі. - 0 -