Сапраўдны цуд кітайскай кухні – самавар хого (частка 1)
  2011-04-18 16:27:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Хого – адзін з галоўных атрыбутаў кітайскай кухні. І папулярнасць яго з гадамі толькі расце. Але мала хто ведае, дзе і калі ён з'явіўся ўпершыню. Паводле археалагічных адкрыццяў, яшчэ 1700 гадоў таму кітайцы ўжо гатавалі з дапамогай хого. І што самае цікавае, старажытныя самавары вельмі падобныя на сучасныя.

Існуе паданне, што хого вынайшаў Чынгіс-хан. У адным з паходаў ён так прагаладаўся, што ўжо не мог цярпець, таму загадаў неадкладна прыгатаваць яму ежу. У повара не было нічога прыгатаванага, адно сырая туша барана. Чынгіс-хан загадаў нарэзаць мяса тонкімі лустачкамі. Ён апускаў іх у кіпячую ваду, затым у падліўку з прыправы і адразу з'ядаў гэта мяса. Здарылася так, што смак у гэтай бараніны моцна адрозніваўся ад усяго, што ён еў раней. Пасля такога смачнага абеду Чынгіс-хан выйграў бітву. З тых часоў, як сцвярджае паданне, хан прасіў падаваць яму тукую страву перад кожнай бітвай.

Кітайскія павары лічаць, што для хого самае важнае – гэта якасць мяса. Напрыклад, пекінскі рэстаран «Дунлайшунь» купляе бараніну толькі ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія. У тамтэйшых стэпах расце звыш ста відаў траў, якія ўтрымліваюць мноства карысных рэчываў. Мяса авечкі, якая есць гэту траву, мае далікатны, духмяны смак. Бараніну рэжуць тонкімі, амаль празрыстымі лустачкамі. І для яе прыгатавання ў хого хапае 5-10 секунд.

Традыцыйны кітайскі самавар вырабляюць з медзі. Гэта вялікі кацёл, які звужаецца ўніз. Пасярэдзіне пасудзіны праходзіць труба, па якой жар ад вуголля ўнізе, паднімаючыся, награвае ваду ў катле. Замест вады можна выкарыстоўваць курыны ці качыны булён. Калі ён закіпае, найтанчэйшую лустачку марожанай бараніны апускаюць у кіпячую ваду, і праз некалькі секунд ужо можна яе есці. Над катлом падымаецца духмяны пар, які змешваецца з пахам дыму і стварае адмысловую атмасферу. Бараніну вымаюць палачкамі і абмакваюць у падліўку ці спецыяльна прыгатаваную пасту з насення кунжуту, салёных кветак парэю, алею з даданнем вострага струковага перцу, алею салёных чылімсаў, шаасінскага віна і інш.

Апрача бараніны, у кіпячы булён можна дадаваць агародніну, зеляніну, марожаны доўфу, трапангаў, крэветкі, лустачкі курыцы, рыбы і многія іншыя прадукты. Пры спалучэнні мяса і агародніны атрымліваецца вельмі насычаны і пажыўны булён. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040