Сапраўдны цуд кітайскай кухні – самавар хого (частка 2)
  2011-04-20 10:32:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самавар хого вядомы ў Кітаі ўжо каля чатырохсот гадоў. Для прыгатавання ежы, напрыклад, у чунцінскім самавары трэба шмат вострага і духмянага перцу. Кіпячы булён распаўсюджвае вакол цудоўны водар, што літаральна прымушае прахожых завітаць у рэстаран.

Можна назваць шмат страў, якія гатуюцца ў кітайскім самавары. Некаторыя вядомыя ва ўсёй краіне. Напрыклад, «Качка ў булёне з півам». Кажуць, адзін з наведвальнікаў, замовіўшы самавар, выпадкова перакуліў у яго шклянку піва. Нечакана булён стаў на дзіва духмяным. Так і з'явілася страва «Качка ў булёне з півам».

Кітайскі самавар хого – сапраўдны цуд нацыянальнай кухні. Ён наглядна дэманструе прыстасоўванне кітайскай культуры харчавання да засвойвання і спалучэння любых ядомых прадуктаў, а таксама спосабы іх прыгатавання. Калі спачатку ў катле-«самавары» варылі толькі бараніну, то зараз туды апускаюць усё, што можна з'есці.

У вялікай жалезнай «каструлі» на ножках, якая стаіць перад наведвальнікамі, кіпіць вада... У самавар апускаюць тонка нарэзанае мяса, кітайскую капусту, крэветкі, локшыну, моркву, парасткі струкавых, розныя кітайскія грыбы. Як толькі вада зноў закіпіць – страва гатова!

Чаму кітайцы так любяць хого? Напэўна, самае галоўнае тут – атмасфера: усе разам за адным сталом і ўсё даводзіцца рабіць самім. Гэта вельмі цікава. Седзячы вакол самавара, вы адчуваеце жар, які сыходзіць ад яго, бачыце маленькі агонь. Акрамя таго, у хого можна гатаваць абсалютна ўсё: і мяса, і агародніну, і морапрадукты. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040