«798»: куток мастацтва ў Пекіне
  2011-04-20 15:50:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 У Пекіне тры лічбы – «798» – азначаюць мастацтва, авантуру, адкрыты характар і імкненне. Тут, як на левым беразе Сены ў Парыжы, пануе вольная атмасфера.

Мастацкі раён «798» знаходзіцца на паўночным усходзе Пекіна, там, дзе раней знаходзілася фабрыка па вытворчасці электронікі №798. У 50-я гады мінулага стагоддзя пры дапамозе СССР і падтрымцы тагачаснай Усходняй Германіі там былі ўзведзены жалезабетонныя будынкі. «798» стаў сведкам індустрыялізацыі КНР. З эканамічным развіццём горада прамысловы аб'ём фабрыкі значна паменшыўся. Фабрычныя карпусы пуставалі. У 2002 годзе там упершыню з'явіліся мастакі – яны арэндавалі фабрычныя памяшканні і ператваралі іх у карцінныя галерэі, мастацкія цэнтры, майстэрні, крамы моднага адзення, бары і рэстараны. Такім чынам, гэты раён стаў самым буйным і аўтарытэтным мастацкім цэнтрам ў Кітаі.

«798» – гэта спалучэнне гісторыі і сучаснасці, новая прастора, зусім іншы лад жыцця. Тут пануюць мастацтва, праца і імклівае жыццё.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040