Харэаграфічнае прадстаўленне «Тысячарукая Гуаньінь»
  2011-04-22 16:38:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У выніку сямі гадоў працы, напачатку гэтага года ў Пекіне, у Дзяржаўным Вялікім тэатры адбылася прэм'ера грандыёзнага харэаграфічнага спектакля «Тысячарукая Гуаньінь». Яго паставіў галоўны харэограф танцавальнага ансамбля НВАК Чжан Цзіган. Дзяржаўны Вялікі тэатр рэкамендаваў гэты спектакль для шырокага паказу, адзначыўшы высокі мастацкі ўзровень прадстаўлення і яго асаблівую відовішчнасць.

Кітайскія гледачы добра памятаюць навагодні гала-канцэрт Цэнтральнага тэлебачання ў 2005 годзе, калі ў гонар свята Вясны была паказана харэаграфічная кампазіцыя «Тысячарукая Гуаньінь». Яго пастаноўшчыкам таксама быў Чжан Цзіган. Танец выконвалі дванаццаць глуханямых танцорак і дзевяць артыстаў ансамбля інвалідаў. Харэаграфічны нумар «Тысячарукая Гуаньінь» стаў адным з самых яркіх і запамінальных у тым навагоднім канцэрце. Аўтар і выканаўцы гэтага нумара былі ўзнагароджаны 1-й прэміяй у конкурсе на самы лепшы нумар навагодняга гала-канцэрта, а таксама заваявалі спецыяльны гран-пры.

З тых часоў мінула 6 гадоў. Пастаноўшчык Чжан Цзіган прадставіў гледачам новае харэаграфічнае прадстаўленне пад той жа назвай «Тысячарукая Гуаньінь». Танцавальны нумар, які стаў знакамітым, пераўтвораны ў грандыёзную харэаграфічную сюіту. Вобразы сталі багацей, харэаграфія ўскладнілася. Гэта фактычна міні-балет з сюжэтам, сваімі героямі.

Харэаграфічны спектакль «Тысячарукая Гуаньінь» - вынік доўгай руплівай творчай працы. У 2006 годзе аўтары канчаткова завяршылі распрацоўку сюжэта. У 2009 годзе была цалкам напісана ўся музыка. У 2010-м годзе мастакі выканалі сцэнаграфію і былі зацверджаны харэаграфічныя вобразы. Чжан Цзіган прызнаўся, што творчы працэс быў вельмі цяжкім. Ён ніколі не адчуваў такіх нагрузак. Кола знешніх праблем было вялікае, шмат складанасцяў ўзнікала вакол працы. Вось што распавёў пастаноўшчык балета:

«У працэсе стварэння харэаграфічнай сюіты «Тысячарукая Гуаньінь» я адчуў вельмі глыбокія расчараванне і пакуты, быў нават перыяд, калі хацелася зусім усё кінуць і пераключыцца на іншую працу. Мне не хацелася дубляваць тое, што было ў першапачатковым паспяховым варыянце, і вельмі складана ажывіць вобразы, каб яны сталі глыбокімі і рознымі. Аднойчы я абсалютна нечакана знайшоў выхад, агульнае рашэнне ».

Танцавальнае паданне «Тысячарукая Гуаньінь» завуць яшчэ і «Тысячарукая, тысячвокая Гуаньшіінь». Бо на кожнай з рук батхісатвы ўсёвідушчае вока. Па будыйскіх канонах, батхісатва Гуаньінь можа з'яўляцца ў розных вобразах. Гэта залежыць ад часу, месца, сітуацыі. Тысячарукая Гуаньінь - адно з такіх увасабленняў. У будыйскіх сутрах тысяча рук батхісатвы сімвалізуюць клопат пра людзей, а тысяча боскіх вачэй дазваляюць бачыць увесь свет. Традыцыйна тысячерукую Гуаньінь лічаць памочніцай і ўратавальніцай. У перыяд пасля праўлення дынастыі Тан статуі тысячарукай Гуаньінь з'явіліся ў многіх будыйскіх храмах і манастырах, людзі прыносілі ёй свае ахвярныя дары і з часам яна стала цэнтрам пантэона боскіх духаў.

У харэаграфічнай сюіце "Тысячарукая Гуаньінь" рукі танцоўшчыкаў сталі цэнтральным сэнсавым вобразам. У спектаклі ён ствараецца не толькі з дапамогай танца, але і гуку, колеру, адмысловых светлавых эфектаў. Чжан Цзіган сказаў:

«У будызме вобраз «тысячы рук Гуаньінь» нярэдка звязваюць з паняццем «шоуінь», што перакладаецца як «след рук». Таму што рукі батхісатвы Гуаньінь адлюстроўваюць свет візуальных вобразаў і ствараюць жыццё, несучы дабро».

Два харэаграфічныя ўрыўкі «Любоў нябесная і каханне зямное» і «Тысячарукая і тысячавокая» асабліва ўражваюць гледачоў. У першым ёсць адзіны ў гэтым балеце парны танец. Сюжэтна гэта гісторыя выдатнай і цнатлівай дзяўчыны, шчыра і глыбока веруючай. У Кітаі выраз «душа багіні» азначае чыстую, добрую душу.

Вельмі відовішчны, вядома ж, эпізод «Тысячарукая і тысячавокая». Гэта найбольш прывабная для гледачоў балетная карціна. Калі музыка дасягае фортэ, пагашана святло, і 400 танцоўшчыкаў ствараюць яркую кампазіцыю, якая перадае вобраз Гуаньінь. Кожны рух зачароўвае гледачоў і ўсё разам пакідае неверагоднае і вельмі незвычайнае ўражанне. Вось што кажа пра гэты урывак пастаноўшчык Чжан Цзіган:

«Танец «Тысячарукая і тысячавокая» завяршае нашу балетную кампазіцыю. У адрозненне ад 1-га варыянту, калі гэта быў асобны танец, усё стала нашмат значным. Магу смела заявіць, што творчы вынік нашых шматгадовых намаганняў -- годная падстава для прафесійнага абмеркавання». Як мы ўжо сказалі, балетмайстар Чжан Цзіган працуе галоўным харэографам ансамбля пры палітупраўленні НВАК. Ён стаў вядомы, калі працаваў намеснікам галоўнага рэжысёра цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2008 у Пекіне. Дарэчы, адзін з гледачоў, якія паглядзелі балет аб Гуаньінь, заўважыў: «Так, гэта па відовішчнасці як яшчэ адна цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў». Сапраўды, Чжан Цзіган вельмі ярка і незабыўна праявіў сваю невычэрпную фантазцию балетмайстра і прафесіяналізм харэографа. Пры тым, што ў спектаклі была занята вялікая колькасць выканаўцаў. Вядома ж, гледачы атрымліваюць велізарную асалоду ад неверагодна відовішчнага нават магічнага, чароўнага танца.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040