ў Пекіне стартавала рэгіянальная акцыя «Любіце і абараняйце птушак». Намеснік кіраўніка Пекінскага таварыства абароны дзікіх жывёл Ван Цзэнянь паведаміў, што ў сталіцы зараз налічваецца 354 відаў птушак.
Паводле інфармацыі Ван Цзэняня, з кожным годам людзі ўсё больш усведамляюць неабходнасць абароны дзікіх жывёл і аховы экалогіі, значнасць шырокамаштабнага азелянення. Як вынік - нават у буйных гарадах расце папуляцыя птушак. Так, у Пекіне колькасць відаў птушак ўзрасла з 343 відаў у 1986 годзе да 354 відаў. У прыватнасці, прыкметна ўзрасла колькасць сарок, дзятлаў, амялушак. Многія пералётныя птушкі таксама спыняюцца ў Пекіне, каб набрацца сіл перад доўгім пералётам. За апошнія 10 гадоў у сталіцы Кітая было створана больш за 67 тыс. штучных гняздоўяў, якія засяляюцца на 60 працэнтаў.
Акцыя «Любіце і абараняйце птушак» у розных формах праходзіць з сакавіка па май. Яна ахоплівае 9 правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання краіны.
Упершыню «Тыдзень любові да птушак» праводзілі ў Кітаі ў 1981 годзе. Тады мэтай была абарона пералётных (сезонных) птушак паміж Кітаем і Японіяй. На працягу наступных 20 гадоў яна стала масавай і вельмі карыснай акцыяй агульнадзяржаўнага маштабу.