Кітайскі тэатр ценяў
  2011-05-18 16:06:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі тэатр ценяў – адзін з відаў тэатральнага лялечнага мастацтва, родапачынальнік кітайскай драматургіі, які налічвае 2000-гадовую гісторыю. Ён з'яўляўся адным з найпапулярных у народзе тэатральных жанраў.

Як жа ствараюць лялек-персанажаў тэатра ценяў, як даюць прадстаўленне? Лялька спачатку выразаецца з паперы. Яна тонкая, таму атрымліваецца крохкай, і ёй неабходна надаць трываласць. Для гэтага з дубленай авечай, конскай або аслінай скуры выразаецца дакладна такая ж фігурка, якую змацоўваюць з першай, папяровай. Паколькі матэрыялам для большасці лялек служыць асліная скура, у народзе тэатр ценяў так і называюць: "тэатр лялек з аслінай скуры".

Тэхніка выразання фігур запазычана з народнага мастацтва выразання з паперы. Фігуркі атрымліваюцца нібы жывыя. Вышыня лялькі часцей за ўсё 30 сантыметраў, але бываюць і большыя. Фігуркі -- рухавыя, яны складаюцца з некалькіх змацаваных паміж сабой дэталяў. Лялечнік, які знаходзіцца па-за экранам, кіруе лялькай з дапамогай стальных прутоў, а гледачы бачаць цені лялек, якія праяцыруюцца на ярка асветленым экране.

Захапляючы сюжэт, мудрагелістыя рухі лялечных персанажаў пад акампанемент традыцыйнай музыкі і спевы акцёра вабяць гледача ў свет цудоўнай фантазіі.

Асновы сюжэтаў спектакляў тэатра ценяў бяруцца звычайна з папулярных раманаў, казанняў, музычных паданняў, легенд, казак, цікавых і зразумелых кітайскім гледачам, асабліва сялянам.

У нашыя дні са з'яўленнем новых відаў забаў тэатру ценяў, як і многім іншым відам традыцыйнага народнага мастацтва, пагражае знікненне. У Кітаі ўжо гавораць аб неабходнасці ўнесці заяўку на ўключэнне тэатра ценяў у Рэестр аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, каб пазбегнуць знікнення гэтага віду ўсходняга мастацтва.

На шчасце, пакуль сучаснае кіно і тэлебачанне супернічаюць адно з адным за гледача, у Кітаі працягвае заставацца даволі значная група народных мастакоў, якія штогадова высаджваюць на сцэне тэатра ценяў новыя кветкі творчасці, каб развіваць і захоўваць для нашчадкаў гэта цудоўнае старажытнае мастацтва.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040