У Сіані вялікім задавальненнем становіцца наведванне «Пяльменных банкетаў», дзе можна пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні правінцыі Шэньсі. У горадзе ёсць адзін вельмі вядомы рэстаран, дзе часта наладжваюць гэта кулінарнае мерапрыемства. Пяльмені – адна з любімых страў кітайцаў, асабліва іх любяць паўночныя жыхары краіны. Традыцыйна на свята Вясны ва ўсіх сем'ях абавязкова іх гатуюць. Сіань, дзе кулінары пастаянна ўдасканальваюцца ў майстэрстве, усё часцей наладжвае «пяльменныя банкеты». Для кітайскіх пяльменяў вырабляюць больш за сотню відаў фаршу. Іх вараць, смажаць, гатуюць на пары. Пяльменныя банкеты ў Сіані карыстаюцца вялікай папулярнасцю, асабліва ў замежных турыстаў. Сіанскія пяльмені, самыя розныя па смаку, даюць турыстам сапраўдную асалоду.
Чым адрозніваюцца пяльмені, якія гатуюць для банкета ў Сіані, ад традыцыйных кітайскіх? Каб адказаць на гэта пытанне, мы накіруемся ў рэстаран, які называецца «Самыя смачныя пяльмені ў свеце». Пры ўваходзе ў рэстаран афіцыянтка цёпла вітае гасцей: «Сардэчна запрашаем!». Затым яна падрабязна расказвае пра стравы з пяльменямі:
«Гэтыя пяльмені мы назвалі «ўзбагачэнне». У іх -- курынае начынне. Ёсць яшчэ пяльмені з заварнога цеста. Кожны від мае свой непаўторны смак і выгляд». Дзякуючы намаганням кітайскіх павароў старажытная сталіца імперыі горад Сіань ператварылася ў «пяльменную сталіцу». З усёй краіны людзі прыязджаюць сюды, каб наведаць гэты рэстаран ў самым цэнтры горада. Усе хочуць пакаштаваць неверагодна смачныя сіанскія пяльмені. Даволі простая ежа стала сапраўдным творам мастацтва, нават па форме пяльмені незвычайныя і прыгожыя. Каб вылепіць адзін з іх, патрабуецца высокая кваліфікацыя і эстэтычнае пачуццё.
У пяльменным меню вельмі паэтычныя назвы: «Антарктычны пейзаж», «Залатая рыба б'е хвастом», «Лебедзінае возера вясной», «Нефрытавы заяц», «Персікі даўгалецця» і інш. Па форме, начынню, рэцэптах прыгатавання пяльмені падзяляюцца на дзве катэгорыі: знешні выгляд і група жывой імітацыі. Апошняя, у сваю чаргу, падзяляецца на смажаную, фігурную і самаварную. У сіанскім рэстаране пяльменяў самая вядомая страва – Хрызантэма з пяльменямі-«жамчужынамі».
Афіцыянтка сама кладзе пяльмені-«жамчужыны» ў самавар, пасля падпальвае віно «сіфэн». Полымя свеціцца прамяністай фіялетавай кветкай, падобнай да хрызантэмы. Выконваючы сваю работу, афіцыянтка расказвае:
«Гэты самавар называюць самаварам імператрыцы-маці. А паколькі яго густое, насычанае полымя нагадвае бутон пышнай хрызантэмы, яго таксама яшчэ называюць «самаварам хрызантэмы». Гавораць, што ў 1900 годзе, калі аб'яднаная армія 8 дзяржаў увайшла ў Пекін, Цысі і імператар Гуансюй пераехалі ў Сіань. Сіанскія чыноўнікі загадалі імператарскаму кухару прыгатаваць непекінскія асаблівыя стравы. Кухар быў разумным і знаходлівым, ён прыгатаваў да стала пяльмені-«жамчужыны» і паклаў іх у самавар з курыцай і грыбамі. Імператрыца Цысі, вельмі пераборлівая ў ежы, была задаволена. З таго часу пяльменны самавар з пакалення ў пакаленне карыстаецца вялікай папулярнасцю ў многіх месцах Кітая, асабліва ў Сіані».
Афіцыянтка, паклаўшы маленькія пяльмені ў самавар, прадоўжыла свой расповед:
«У народзе кажуць, што калі хтосьці з'есць адзін пяльмень -- гэта значыць, што ўсё ў яго будзе паспяхова, а калі два -- адбудзецца двайная радасць. Тры пяльмені, шэсць ці дзевяць -- усе выгоды павялічваюцца шматкроць. Дзесяць пяльменяў -- верх дасканаласці. Калі хтосьці з'есць так шмат пяльменяў, ён будзе самы шчаслівы, калі не, то можна пакаштаваць суп, каб усё было добра».
За ўвесь вечар у сіанскім рэстаране вам наўрад ці атрымаецца пакаштаваць нават два аднолькавыя пяльмені. Афіцыянтка прыносіць спецыяльнае прыстасаванне прыгатавання пяльменяў на пары. Яно складаецца з мноства талерачак. Адна ставіцца на іншую, пакуль не атрымліваецца высокая піраміда. На кожным ярусе ляжаць пяльмені строга пэўнага віду. Усе яны гатуюцца на пары адначасова. Начынка здзіўляе сваёй разнастайнасцю: галубінае мяса, вяндліна, капуста, курыца, бабы, сыр, свініна, памідоры, рыбіны плаўнікі, грэцкія арэхі, агародніна -- усяго 210 відаў. - 0 -