Пекін – турыстычны горад. Тут можна не толькі наведаць адметныя мясціны, але і пакаштаваць многія далікатэсы. Дзеля гэтага варта завітаць, напрыклад, на Ванфуцзін.
Праспект Ванфуцзін знаходзіцца ў цэнтры горада і з'яўляецца самым ажыўленым камерцыйным раёнам. Ён ператварыўся ў пешаходную зону ў пачатку 2000 года, тады ж у яго паўднёва-заходняй частцы і адкрылася вуліца пекінскіх далікатэсаў, аформленая ў стылі старога Пекіна. Штодня сюды, асабліва па вечарах, сцякаюцца тысячы пекінцаў і гасцей сталіцы.