У Пекіне ёсць знакамітая сваімі рэстаранамі вуліца Гуйцзэ. Гэта, дарэчы, адзінае ў горадзе месца, дзе рэстараны працуюць кругласутачна.
Рэстараны на вуліцы Гуйцзэ – самыя, бадай, папулярныя ў Пекіне. Іх любяць людзі ўсіх узростаў. Замежнікі, якія вучацца або працуюць у Пекіне, часта сюды прыязджаюць, каб пабыць у гэтай атмасферы, пакаштаваць далікатэсы мясцовай кухні.