Удзельніца з Беларусі Кацярына Алейнік атрымала спецыяльную ўзнагароду ад Нацыянальнага цэнтра выканальніцкіх мастацтваў.
На працягу тыдня праходзіла вельмі напружаная барацьба сярод адабраных 75 канкурсантаў з розных краін свету, такіх як Латвія, Бразілія, Японія, Карэя, Канада, Арменія і інш. Канкурсанты падрыхтавалі для выступлення чатыры нумары: два з прапанаваных класічных па дэ дэ і два – з сучаснай харэаграфіі.
Сёлета міжнароднае журы узначальвае вядомая танцоўшчыца з Фінляндыі Дорыс Лэйн, якая прызналася, што для яе галоўным крытэрыем адбору з'яўляецца адданасць канкурсантаў танцу, стварэнне сапраўдных вобразаў і тэхнічная падрыхтаванасць.